ГГЦАЛЬ (гіцыль) м. Пераростак. Ты ж гіцыль ужо, a з малымі дзецьмі носісься. ГЛАМАЖДЖЭ'ННЕ (глымажджэньня) н. Нагрувашчванне. У складзі ў яго такоя глымажджэньня, што чорт ногі пылымая. ГЛАМАЗДЗІ'ЦЬ (глымазьдзіць) незак. Грувасціць. Двор ні хачу глымазьдзіць тваімі дрывамі. ГЛЁК м. Гляк. Глёк ны мылако купіла ў Бялынывічых. ГЛУХМА'Н м. Глухі чалавек. Яму кажы ці ні кажы— ня чуя, глухман ён. ГЛУХМА'НША ж. Глухая жанчына. Яна саўсім глухманшый стала. ГЛУШМЕ'НЬ ж. Глухое месца ў лесе. Зайшоў у такую глушмень, што i ваўкі туды ні заходзілі. ГЛЫ'К м. Глыток. Дай мне хоць адзін глык} амяг я саўсім. ГЛЫКНУ'ЦЬ зак. Зрабіць глыток. Глыкнуў i ні хачу болі. ГЛЯДЗЕ'ЛКІ ж., абразл. Вочы. Я к я ішоў, дык яна на ўсе глядзелкі за мной цікувала. ГМУЗДА'ННЕ (гмузданьня) н. 1. Закілзаванне. Ня лезь ты з гмузданьнім, справісься шчэ. 2. Біццё. Гмузданьнім розуму яму не ульлеш у гылаву. ГМУЗДАНУ'ЦЦА зак. Модна ўдарыцца. Глядзі, а то гмузданесься зьверху на ток, дык ні ўстаніш. ГМУЗДАНУ'ЦЬ зак. Модна ўдарыць. Як гмуздануў яму пы плічах, аж зыікытаў. ГМУЗДА'ЦЦА незак. Закілзавадда. Ня хоча гмуздацца, халерыя ны яго. ГМУЗДА'ЦЬ незак. 1. Закілзвадь. Як спыймаю, загмуздаю шоўкывай гмуздою. 2. Біць, лупцаваць. Цябе трэба хырашэнька гмуздаць палкый, каб пурузумнеў. ГМУ'ЗДЫ толькі мн. Цуглі. Бяз гмуздыў ны жырабку страшна ехыць. ГНЁК i ГНЁТ м. Груз, які кладзецца на донца пры націсканні квашанай капусты, агуркоў, грыбоў i г. д. Гэты камінь на гнёк вазьму. Ношка, як гнёт ны плічах. ГНЯНУ'ЦЦА зак. Модна ўдарыцца. Зваліўся з лесьвіцы i аб камінь гнянуўся плічамі. ГНЯНУ'ЦЬ зак. Модна ўдарыць. Я к гняну чым~ небудзь цяжкім, дык атойдзісься ацьцюля. ГО'ЛЕНЕК (голінік) м. Дзяркач. Схадзі ды хыдзяйкі, пыпрасі голінік
Дадатковыя словы
гламажджэнне, гламаздзіць, глухманша, глыкнуць, гмузданне, гмуздануцца, гмуздануць, гнянуцца, гнянуць, голенек
0 👁