Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ВЫ'КАПАНЫ (выкыпаны) дзеепрым. 1. Выкапаны. Хрэн быў выкыпаны шчэ пазаўчора. 2. Прым. Вельмі падобны. Выкыпыны татуля. ВЫЛА'МВАННЕ (выламывыньня) н. 1. Фанабэрыстасць. Hi магу глядзець на тваё выламывыньня, ня хочыш, дык ня трогыйся зь места. 2. Крыўлянне. Hi танцы, а нейкыя выламывыньня. ВЫЛА'МВАЦЦА (выламывыцца) незак. 1. Выламвацца. Так скыкалі, што масьніцы выламывыцца сталі. 2. Крыўляцда. Hi люблю глядзець, як ты выламывыісься ў гэтым плацьці. ВЫЛІНА'ННЕ (вылінаньня) н. Лінянне. Мае штаны вылінаньня быяцца. ВЫ'ЛІНАЦЬ (выліныць) зак. Выліняць. Ня вешый сарочку на сонца — выліныя. ВЫМАНДЗЫФЫЦЬ (вымындзырыць) зак. Выпрасіць. У каго ты вымындзырыў рубель? ВЫМАНДЗЭФВАЦЬ (вымандзэрывыць) незак. Выпрошваць. Ты ў мяне пасьледнію пыпіросу вымандзэрывыіш. ВЫМА'НЧВАЦЬ (выманчывыць) незак. Выпрошваць. Нывучыўся выманчывыць у людзей. ВЬГМАНЧЫЦЬ зак. Выпрасіць. Таварыш ліцінант, ён жа ў яго выманчыў матацыкла i паехыў. ВЫ'МАРАЧЫЦЬ (вымырычыць) зак. Выпрасіць. Мода цяпер на кыжухі, дык унук у дзеда дзіравы вымырычыў. ВЬГМЕРХАЦЦА (вымірхыцца) зак. Прагаладацца. Вазьмі сабе хоць хлеба ў кырман, а то вымірхыісься скора. ВЫ'НЬ часц. Вунь. Вынь там, пад дубамі. ВЬГСІВЕНЬ (высівінь) м. 1. Стары халасцяк. Высіўня толькі чыпялой можна ажаніць. 2. Стары баравік. Німа мыладых бырывікоў, адны высіўні. ВЫ'СТАРКД (выстырка) ж. Дзяўчына-векавуха. Каму тыкая выстырка трэба? ВЬГЧХАЦЦА (вычхыцца) зак. 1. Выпарыцца, выветрыцца. Дывай сваю сымагонку сюды, а то вычхыіцца, някрэпкыя будзя. 2. Прагаладацца. Ну, што ты прыбег, вычхыўся ўжо? ВЭФХАЛ (вэрхыл) м. 1. Гвалт. Чаго вы тут вэрхыл пыднялі? 2. Беспарадак. Вэрхал у хаці, німа ніякага пырадку. ВЯ'ЗКА I ж. 1. Вязание. Узілася зы вязку кохты. 2. Вязанка, нізка. Цэлую вязку быранкыў прынёс. 3. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выламванне, вылінанне, вылінаць, выманчваць, вымарачыць, выстаркд, вязка
1 👁
 ◀  / 113  ▶