БЛУЗНІЦЬ (блузьніць) незак. 1. Плявузгаць. Блузьніць, а што, дык і сам ня ведыя. 2. Трызніць. Гэта ён спрасоньня блузьніць пычаў.
БЛУЗНЯ (блузьня) ж. Хлусня. Гэта ж блузьня, што кіна сяньня ня будзя.
БОЛІ прысл. Больш, болей. Болі я цябе ня буду зы сабой цігаць. Болі мне нічога ня трэба.
БОРАННЕ (борыньня) н. Баруканне. Бораньне — бораньнім, а штаны пыдраў.
БОРАЦЦА (борыцца) незак. Барукацца. Борыцца вы ўмеіця, а касу дзіржаць — я б ні скызаў.
БОРАЦЬ (борыць) незак. Барукаць. Яму толькі быка борыць.
БРАЖКА (брашка) ж., жарг. Радня, сваяцтва, сябрукі. Рыман, Пятрок, Грышка — уся брашка сыбралыся. Хату Ціхон склыдая, дык брашку сыбраў. Вам самім нечыга дзелыць такой брашкай.
БРАСКАТАННЕ (брыскытаньня) н. 1. Бразгатанне. Я чуў нейкыя брыскытаньня ля кузьні. 2. Буркатня. Ці сьціхніш ты з брыскытаньнім, рыспусьціў язык, як былабон які.
БРАСКАТАЦЬ (брыскытаць) і БРАСКАЦЕЦЬ (брыскацець) незак. 1. Бразгатаць. Калі хочыш брыскытаць, дык ідзі на вуліцу. 2. Балбатаць. Як твой язык ні зыбаліць брыскытаць цэлы дзень.
БРАСКОТКА ж. 1. Бразготка. Хто табе купіў такую браскотку? 2. Балбатуха. Браскотка, сьціхні!
БРАЗГНУЦЦА зак. Упасці, паваліцца. Пыкаўзнуўся і бразгнуўся носым у гразь.
БРАЗГНУЦЬ зак. Кінуць вобзем. Так бразгну, што ні падымісься.
БРАХЛО м. 1. Манюка, падманшчык. Ты ж кызаў, што брыгадзіра німа, брахло ты. 2. Мацяршчыннік. Рыспусьціў язык, брахло, што ні слова, то мат.
БРУСОК м. Мянташка для вастрэння касы. Дзе ты такі брусок дыстаў?
БРУСОЧАНЫ дзеепрым. Намянташаны. Брусочыныя твыя кыса, ці не?
БРУСОЧЫЦЬ незак. Мянташыць. Касу будзіш брусочыць, ці я зыбяру свой брусок?
БРЫДАСЦЬ (брыдась) ж. Брыдота. Ідзі, брыдась, каб я цябе ні бачыла.
БРЫНДА ж., лаян. 1. Распусная жанчына. А сяньня дзе была, брында? 2. Збродлівая карова. Тарасава брында ніколі не пільнуецца стада.
76 👁