Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ШЛЭ'ПКА м. Ёадзяга, валацуга. Там хырашо, дзе нас німа, шлэпка. ШЛЭ'ПЦІ мн. Чаравікі. Хаця б шлэпці свае пачысціу, шлыпак ты. ШМАНА'ЦЬ (шмынаць) незак. Прызнаваць за аўтарытэт. Я цябе мала, братка мой, шмынаю. ШМЭ'НЦ м. Гусіны тлушч. 3 гусыка дык ручном шмэнц ліўся. ШНАФЫЦЬ незак. Шукаць, хадзіць, дзе не след, разглядаць. Прыйдзя ў хату, дык шнарыць як сыбака. ШНЬГПАРЫЦЬ (шныпырыць) незак. Шукаць старанна. Дзень шныпырыць, грыбы ўсё шукае. ШНЫРЫЦЬ незак. Шукаць старанна. Шнырыць пы кырманах — німа там нічога. ШПУРЛЯ'К м., перан. Добры кавалак сала або мяса. З'еўшы такі шпурляк сала, ды дваццаць сотык ні скасіць — смеху варта. ШПУРЛЯ'ЦЬ незак. Кідаць. Куды ты шпурляеш гэтае каменьня, шчэ ў гылаву каму пыпадзеш. ШУПШЫ'НА ж. Шыпшына. Я i паху шупшыны ні люблю. ШУКА'ЛА м. Той, хто шукае. Сам шукала скызаў: — Прыпала... ШУРА'К м. Швагер. Прышоў учора шурак, дык мы забілі кыбына i пляшку трэснулі. ШУРНУ'ЦЬ зак. Хутка пагнаць, прагнаць. Шурнуў коней, дык мігым прыскочыў. Так шурнулі мы немцаў, што іхны палкоўнік пасьпеў толькі адну нагу абуць. Шурні там трошкі дзяцей, а то дужа мішаюць пісаць. ШЧАМЕ'ЛЬ м. Чмель. Шчамлёў знайшоў, хлопцы, сюды! ШЧАМЛІ'ХА ж. Чмяліная матка. A шчамліха, відна, тожа лётая. ШЧЫТНЯ'К м. Сухадольная трава, сівец. Такія шчытнякі каб касіць, трэба каб сам чорт касу насіў. ІПЧЫБЛЕ'ТЫ мн. Чаравікі. Ня ведыю, ці доўга ты ў сваіх шчыблетах паходзіш. ШЫГА'ЛЛЕ (шыгальля) н., зб. Усялякае буйнае смецце. Ня столькі тых грыбоў, сколькі шыгальля. Ці ж гэта жыта, гэта ж, браток шыгальля. ШЧЬГТНА прысл. Шчыльна. Зачыняй дзверы шчытна. Спасіба табе, Кузёмка, так шчытна выкасіў. ШЫША'К м. 1. Гузак. Хто табе такі шышак на лоб набіў? 2. Камяк мёрзлай зямлі. Па шышаках ехыць дрохка ны шлёсах. 3. Гузак. Як толькі вічарынка, так у цябе i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеўшы, шманаць, шпурляць, шупшына, шурнуць, шчамель, шыгалле, іпчыблеты
2 👁
 ◀  / 113  ▶