Старонка 109
◀ / 113 ▶
Ч ЧАМАДОР (чымадор) м., неадабр. Ганарлівы чалавек. Пажыў у горадзі тры дні, дык ужо чымадорым хадзіць пычаў. ЧАМАДОРЛІВЫ (чымадорлівы) прым., неадабр. Ганарлівы. А твой, Алёна, зяць не сказаць што дужа чымадорлівы. ЧАМАДОРЫЦЦА (чымадорыцца) незак., неадабр. Ганарыцца. Будзя табе чымадорыцца, выпі во чарку як чылавек. ЧАПІРАДЛА (чыпірадла) ж., зняваж. Вельмі худая жанчына. Здаецца і ем сы смакам, а ўсё чыпірадлай во такой хаджу. ЧАПУРЫЦЬ (чыпурыць) незак. Прыбіраць (адзяваць, прычэсваць і г. д.). Ці пызавеш хыця ны вяселле за тое, што цябе чыпуру кожны раз. ЧАПУРЫЦЦА (чыпурыцца) незак. Прыбірацца, прыгожа апранацца. Хоць і хлопец, а любіць чыпурыцца. ЧАПУРНЫ (чыпурны) прым. Прыгожы, элегантны. І хлопцы, і дзеўкі — усе хочуць быць чыпурнымі. ЧАСЦЯКОМ (чысцяком) прысл. Вельмі часта. Чысцяком ты бываеш цёплінькім, хто ж цябе ўсё частуе? ЧАЎКАЦЬ (чаўкыць) незак. Жаваць гучна. Кынчай чаўкыць. ЧАЧОК м. Птушка чыж. Я знаю, дзе чачкі вывіліся. ЧВЭРЫЦЬ неадабр. Вытвараць. А дзеці застануцца адны, як пачнуць чвэрыць, к вечыру хаты ні ўзнаць. ЧВЯКАЦЬ незак. Гучна жаваць. На кухню ідзі чвякаць, а ня тут. ЧМУР м. Дурман. А мне, як бы чмур які ў гылаву зайшоў. ЧМУРЫЦЬ. Дурманіць. Ты мяне не чмуры, я сама саб'юся. ЧОХ м. Чыхаўка. Нейкі чох ны мяне ныпаў, можа грыпым зыразілыся. ЧУНІ мн. Літыя гумавыя галошы. Ны твае ногі ні бацінкі, а чуні трэба. ЧУРДЫ-БУРДЫ выкл. Пра хуткасць у дзеянні. Чурды-бурды — і гатова. ЧЫК м. Прамежак, які застаецца паміж пракосам. У цябе, Масейка, такі чык зыстаецца, што можна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 113 ▶