I. Я. ЯШКІН аруд (арудъ). Засек. Мільчанская вол. Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 191, л. 18, 1872-1873). арудаваць (орудовать). „Шумѣть, проказничать". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). арэхаўка (orzechowka). Арэхаўка (руск. кедровка). Арэхаўкі зімуюць. Антанаполле Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 197 а, л. 36, 1851г.). асець (осѣть). Асець (сушня снапоў у гумне). Богінская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 394, с. 5), Пастаўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 414, л. 56). Мільчанская вол. Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 191, л. 186, л. 19; 1872-1873). Асець (прыбудоўка да тока). „Баня рѣдко у кого имѣется, ей замѣняетъ осѣть". Вяжышчскі прыход Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 559, л. 2). астроў (островъ). „Зарубленное дерево вродѣ лѣсницы для лаза къ пчельникамъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). асьмакі (осьмаки). „Деньги кали бъ мевъ осьмаки, то не таргавався бъ съ тобой ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). асьміна (осьмина). Мера сыпкіх рэчываў. „Осьмина овса имѣется 26 гарцевъ. Овса осьмина 1 р. 20 к. Осьмина имѣетъ 24 гарды". „Осьмина 16 гарцевъ". „Сѣется ржи 8 осьминъ. Осьмина крестьянская имѣется 24 гарца". „Осьмина заключаетъ 20 гарнцев". Дубатоўская вол. Свянцянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 444, л. 16). Трабская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 392, л. 36, л. 16, л. 14, л. 66, 1873г.). „Осьмина въ упомянутыхъ местахъ имѣетъ 16 гарнцев". Жодзіна Мінскай губ. (ф. 34, с. 197, л. 9, 1873г.). асяніны (осенины). Дзяды, памінальныя асеннія вечары як памяць аб памершых родных. „На осенинахъ, устрояемых въ память умерших родныхъ, расходъ на вино въ зажиточныхъ семействахъ требуетъ до 5-ти рублей серебромъ". Пастаўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 414, л. 15). афіцына (официна). Жылы дом для былой памешчыцкай чэлядзі. Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка паміж л. б. р. Прыпяць і р. Пціч Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 40 — В. Сакалоў). ах ця мне! (ахъ ціа мне!). Ах, авохці мне! (пры выказванні сполаху і здзіўлення). Мікалаеўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 400, л. 1). ашукацца (ошукатца). „Обмануться". Петрыкаўска-Капаткевіцкаячастка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў
8 👁