аер (аеръ). „Болотное растеніе употребляемое на постилку половъ и на различное лекарство". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 16 — В. Сакалоў). ажыны (ажины). Ажыны. Асавецкі прыход Бабруйскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 181, л. 8). азяроды (озероды). „Стоячая рѣшотка для сушки сноповъ" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). Мільчанская вол. Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 191, л. 19, 1872-1873). але (але). „Такъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 16 — В. Сакалоў). алендар (алендарь). Гаспадар піцейнай установы. Буйнявіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (1872) (ф. 34, с. 226, л. 6). альшына (ольшина). Адна алешына. Высока-Літоўская вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 34, л. 3). анігадкі (анигадки). „Хорошо, спокойный человекъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 16 — В. Сакалоў). андарак (андаракъ). Спадніца, якая выткана з рознакаляровых суконных нітак зялёнага, чырвонага, ружовага і блакітнага колеру. Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 3б). „Юбка женщины изъ суконной ткани, употребляется только на Полѣсьѣ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 16 — В. Сакалоў). анцixрыст (анцихристъ). „Злой духъ или Люциперъ въ значеніи одно и тоже". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 16 — В. Сакалоў). апалонік (ополоникъ). „Разливная лошка". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). апоўзіны (оповзины). „Нѣсколько вѣтвей связанных вмѣстѣ, которыми придавливается вѣрхушка стога". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233 — В. Сакалоў). арганісты (оргонистый). Арганісты (іграючы). „Охъ тамъ естъ два богача, ети славны трубача Боцянъ оргонистый и панъ курбачистый Зо здоровье воробья пили, ели ажъ до дня". Мсцібаўская вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 87, л. 5б). армяк (армякъ). Армяк. Бягомльскі прыход Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 185, л. 3б). артай (ортай). Араты. „Весной ортай съ волами и сохой и на своих харчахъ 75 коп. (поденный заработок)". Трабская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 392, л. 6б, 1873).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁