МЯСЦОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА...
падвалочка (подволочка). Падвалока (невялікі невад). Ульская вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 555, л. 8б). Ханценчыцкая вол. Вілейскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 484, л. 7б).
падглядываць пчолы (подглядывать пчелы). Збірать мёд. „Съ наступленіемъ осени крестьяне ходятъ отъ улья къ улью подглядвать пчелы, какъ они выражаются, т. е. собирать медъ". Ленінская вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 230, л. 15).
падлога (подлога). Падлога. „...столь и подлога" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, л. 233, л. 47б).
паднемунцы (поднѣмунцы). Назва жыхароў у Мікалаеўскім і суседнім сельскім вобчаствах, дзе гавораць па-беларуску. Люгашовіцкая вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 383, л. 2).
падоска (подъоска). Падосак. Дзеражычская і Яльчанская воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 257, л. 3б).
падпасыч (падпасычъ). Малапрацуючы падлетак. Свянцянскі пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 465, л. 7).
падсвінак (подсвинокъ). Падсвінак. „1нъ двухлетній кабанъ и 6-ро подсвинковъ" Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 26). Бельская вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 549, л. 4).
падуст (падустъ). Падуст. Нова-Быхаўская вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 292, л. 8б).
падцёлак (подтелокъ). Падцёлак. „...есть дойныя коровы, 1-нъ подтелокъ". Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 26). Ивянецка-Старынская вол. Мінскай губ. (ф. 34, с.213, л. 6, 1872г.).
пакінуць (пакинуць). „Бросить, оставить" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20б — В. Сакалоў).
пакутаваць (покутоваць). „Страдать". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20б — В. Сакалоў).
паланкі (паланки). Адыходы пры паланні круп. "печенымъ хлѣбомъ съ паланками и отрубями". Гарадзецкая вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 290, л. 4б).
паліца (палица). Замацаваны лямеш. Свянцянскі пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 465, л. 7).
паловы хлеб (паловый хлѣбъ). Хлеб з мякінай. „Хлѣбъ, такъ называемый паловый — къ чистому зерну примѣшивается мякины". Мікалаеўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 400, л. 16).
палоссе (полосье). „Лыки на лапци съ молодой липы". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20б — В. Сакалоў).
83 👁