1 1/2 коп." Мірская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. ( ф. 34, с. 409, л. 5).
кватырка (кватырка). „Фортка въ окнѣ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў).
кватэрка (кватерка). „Мѣра для вина". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў).
ке (ке). „Союзъ соединительный (ке Иванъ ке Ничипаръ)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў). „Роман ке Василь", „Обмый стул ке лаву" Падляссе. Чыжоўскі і Нова-Бярозаўскі прыход Пружанскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Чыжоўшчына Варнянскага сельсавета Астравецкага райна Гродзенскай вобласці). (Всеволод Крестовицкий. Беловежская пуща. Русский вестник, издаваемый М. Котковым, том сто двадцать пятый, 1876 г., ноябрь, Н° 9-10, стр. 552). Не злучн. і, ды. „Пеця ке Оля былі выдатнікамі". Альшаны Столінскага раёна (Дыялектны слоўнік Брэстчыны, Мінск, 1989, С. 94). „Ке, кі, кіў, кеў злучн. І, ды, ці. Іван ке Рыгор пошлі. Тураў. Я бацька ке маці кажуць, так я і зроблю Альгьмель Столінскага р-на (Тураўскі слоўнік, т. 2, Мінск 1982, с. 189).
келе (келе). „Возлѣ (келе церквы — келе канцеляріи)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў).
келеве (кёлеве). „Откуда". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 19 — В. Сакалоў).
кермашаваць (кермашуючи). Гандляваць (купляць, прадаваць). „Я яго не бачыла ни на торгахъ таргуючи, Ни на кермашахъ (ярмаркахъ) кермашуючи,"... (з вясельнай песні). Люгашовіцкая вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 383, л. 2).
кермаш (кермашъ). Кірмаш, ярмалка. „Хотя по ісповеданію римско католики говорятъ по бѣлорусски не безъ того, чтобы иногда въ фестъ на кермашѣ, т. е. в праздникъ на ярмаркѣ сойдясь съ сосѣдомъ или родственникомъ, не поговорить по-польски". Люгашовіцкая вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 383, л. 2). Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 46).
кіслае (кислое). Страва (з квашаных буракоў ці кіслай капусты). Пустынская вол. Сенненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 598, л. 46, 1873 г.).
кірмаш (кирмаш). Рынак. Бялыніцкая вол. Магилёўскага пав. и губ. (ф. 34, с. 328, л. 2).
кішэня (кишеня). „Карманъ" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 186 — В. Сакалоў).
клетка (клетка). Клець. Бягомльскі прыход Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 185, л. 3).
97 👁