МЯСЦОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА... 167 Воз для важэння збожжа, сена, які мае на баках драбіны, прымацаваныя да ручак, не акаваны, Крэўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, 381, л. 3). драгва (дрягва). „Трасина — болото". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). дранкулька (дранкулька). „Малая пуля". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). драсва (дресва). Драсва. „Ганчары,... глину, сперва квасятъ въ корытахъ, потомъ мѣшаютъ съ дресвой и лепять на деревянномъ кругѣ". Дубатоуская вол. Свянцянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 444, л. 5). драдь: драць бяросту (драть берёсту). Здымаць са ствалоў бяроз бяросту. Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 188, л. 76). дронкі (дронки). Дзіцячая гульня, калі драўляныя шарыкі кідаюць у ямачкі. Нячотны лік шарыкау у ямачцы лічыцца выйгрышам. Гэта гульня забараняецца паліцыяй. Раснянская вол. Чавускага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 298, л. 76). дручки (дручки). Сплаўны (відаць, дробны) неапрацаваны лес. „Лѣсъ круглый, необдѣланный, какъ напримѣръ: дручки и кряжики..." Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 368, л. 36). Лясни груз, які сплаўлялі па Прыпяці ў Кіеў, Адэсу. Міхаськаўская вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 232, л. 3). дрэва (древо). Дрэва. „Древо тое распилили". Бя-гомльскі прыход Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 185, л. 8). Беларучская вол. Мінскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 212, л. 4). дубец (дубецъ). „Гибкая палка". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). дубіца (дубица). Сець, якую закідваюць седзячы на тоўстым яловым ці асінавым абрубку на возеры. Гільцяеўская вол. Невельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 570, л. 36). дубовік (дубовикъ). Лоцман, в опытны плытагон. Дзеражыцкая і Яльчанская воласці Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 257, л. 3). дупло (дупло). „Дырка въ деревѣ. Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 17 — В. Сакалоу). Е, Ё егліца (еглица). Птушка.,, ПрилѢтели еглицы сѣли въ ряд на по лицѣ" (з песни). Мсцібаўская вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 87, л. 56). ёлапень (ёлопень). „Дуракъ или олухъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 176) — В. Сакалоу
Дадатковыя словы
юревічы
9 👁