Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
Не расді. Г рыбам седела да шаснаццаці годоў. Бывалый. 2. Гультайнічаць.— Ты б не була на коровах, табе ужэ цяжка дагледаць іх.— А шчо б я грыбам седела. Дзяражычы. ГРЫ Б2: Г рыбы атвёсіць (развесіць). 1. Праявіць абыякавасць. Шчо ты грыбы атвесіў? Первамайск. 2. Раззлавацца. Грыбы. развёсіў i гледіць воўкам. Пярэдзелка. Грыбы закапьіліць. Пакрыўдзіцца. От деўка, дня не пройде, шчоб ена не закапыліла грыбы. Чаплін. ГРЫБА'Ч м. экспр. Губач (пра губатага чалавека). Скубла, скубла, шамацела, за такога грыбача не хацела. Хоць грыбач, да багач: на чатыры гумны молоціць (3 нар. песні). Казярогі. ГРЫМА'К м. Удар. Дам грымака у плечы. Дзяражычы. Такіх грымакду надавалі, шчо ссінеў. Пярэдзелка. ГРЫМЕ'ЦЬ незак. 1. Грымець. Десь грыміць. Первамайск. 2. перан. Расходваць грошы (з шыкам). Тут ужэ десяткі грымёлі, грымёлі. Дзяражычы. ГРЫ'МНУЦЬ зак. Ударыць, выцяць. Седі, а то як грымну у плечы. Дзяражычы. ГРЬІ'НДЖАЛЬІ мн. 1. Сані без розвальняў. На грынджалах паехалі хату перавозіць. Ручаёўка. 2 перан. Ногі. На во, пастаў свае грынджалы. Я кагу: пастаў свае грынджалы, удабней буде. Ручаёўка. ГРЭЦЬ незак. Грэдь. Давай грэць чай. Вулкан. Грэе, грэе сонейка не na-летнему. Ручаёўка. ГРЭ'ЧКА ж. 1. Грэчка. У нас говораць грэчка, грачыха мала хто говорыць. Ручаёўка. 2. Вазон, хатняя кветка. Грэчка — красненькі маленькі цвецік, грэчкай пахне. Ручаёўка. Л Грэчкаю заруб'щь (падрубіць). Падрубіць з упрыгожваннем. Трэба мне грэчкаю зарубіць. Грэчкаю — нача хрэсцікамі такімі рубілі. Дзяражычы. ГУБА' ж. 1. Губа. Ізлуплю шкурку із шчукі, да посеку м'яса, да туды перчыку, ізвару кусочкамі да ізделаю начынку, дак хоць ты губамі еж. Дзяражычы. Абы губы накрасіла, а ў хату зайсці нельзя: гразі па калена. Пярэдзелка. 2. Цэра. Крэша агонь, губу запальвае. Бывалый. 3. Грыб на дрэве. Ета берозавая губа, ее труць i робяць зелле. Казярогі. Д Чэраз губу не плюнуць. Задавацца, фанабэрыцца. Такая гордая, чэраз губу не плюне. Дзяражычы. ГУБЕ'ЛЬ м. Губач, губаты чалавек. Такі губёль его бацька, сын тожа такі. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грымакдў, грымнуць, грьінджальі, губель, губў, зарубщь, мяса
3 👁
 ◀  / 433  ▶