Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ГІРЧА'ЦЬ незак. 1. Гыркаць (пра сабаку). Сабакі гірчалі. Чаплін. 2. перан. Бурчаць. Цепер, мая сестрыца, як не гірчыць да не б'ецца мой чалавек, дак ціха у хаце стала. Первамайск. ГЛА'БКА ж. Верхняя частка драбін. Глабка зламалася, а заутра корддплі трэба перавозіць. Пярэдзелка. ГЛАДЬРШКА ж. Гладыш. Да палавіны гладышкі наліла. Первамайск. Деўкі, берыце молоко у гладышцы дай піце. Ручаёўка. Памянш. гладышачка. Як пойде у заём, дак i масла e, a хочыш, дак пастаў гладышачку на творог. Дзяражычы. ГЛАСГЦЬ незак. Гаварыць, паведамляць. Вы гласіце па закону, зуб не скальце. Бывалькі. Закон не гласщь, каб людей не любілі. Крупейкі. ГЛА'УНЫ прым. Галоўны. Барства не трэбуе, а здороўе глаўнае. Дзяражычы. ГЛЕИ м. 1. Гліна. У сю гліну, што штукатураць, у нас называюць глей. Дзяражычы. 2. Суглінак. Суглінак — глеевая земля, земля з глеем. Дзяражычы. ГЛЁК м. Гляк. Глёк для вады, для поснага масла. Дзяражычы. Пагледела, як сава у глёк. Первамайск. Гладышка — без вушак, глёк з вушкамі. Пярэдзелка. ГЛЁУКІ прым. 1. Недапечаны, ліпкі. Хлеб бувае глёўкі, гараны, не відна, што ён i белы, як чыгун лежыць. Дзяражычы. Глёўкі хлеб. Казярогі. 2. Тоўсты, непаваротлівы. Куры такіе глёўкіе е, шо не узлезе. Дзяражычы. ГЛГНА ж. Мел. Я на печы у маткі пабеліла, дак у гліну дусу насыпала. Дзяражычы. Пані Хрысціна, нема гліны, нечым пабеліць i печ. Карпаўка. Вазьму сабе зелёнкі да глшы падгатоўлю да зімой буду беліць. Первамайск. ГЛРЦА ж. Ігліца. Так глщай накололась. Ручаёўка. ГЛУЗДЬГ мн. Мазгі. Корова глузды адбіла i памрэ, а паку ль i не здыхае, i не ачуняе. Ручаёўка. Л Глузды адбіваць. Пазбаўляць разумовых здольнасцей. Дщя адбівае глузды i памяць. Бывалькі. ГЛУМ м. Пасмешышча. Ты думает, цётка ее на глум вучыць. Дзяражычы. ГЛЫБ м. Глыбіня. У прорві большая глыбf як тут. Пярэдзелка. ГЛЫ'ЖКА ж. Камяк. Як узораш, дак глыжак тых поўна. Дзяражычы. ГЛЯДЗЕ'ЦЬ незак. 1. Глядзець. Куды гледі, туды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, глауны, глыжка, гірчаць
1 👁
 ◀  / 433  ▶