Старонка 85
◀ / 433 ▶
ка буде і усе. Бывалькі. Шоб прыехалі гатнікі, дак падгаілі б еты бераг. Дзяражычы. ГАЎГАЛІЦА ж. груб. Кампанія. Там жа гаўгаліца саберэцца, дай пеюць і крычаць. Бывалькі. ГАЦЬ: на гацях (у гацях) работаць. Займацца ўмацаваннем берага ракі. Хлопец тожа на гацях роботае. Дак хіба у гацях дурна: у гацях і крупы наберэ, і зерна. Дзяражычы. Ён цепер у гацях роботае. Пярэдзелка. ГВОЗД м. Цвік. Де ена того гвазда нашла? Дзяражычы. ГВОЗДЗЕ н. Цвікі. Гвоздя папарэзала ена. Дзяражычы. Калі балачнае гвоздзе, дак палена нікуды не павернецца. Ручаёўка. ГЕГЕТАЦЬ незак. Гергетаць. Гусь гегеча. Бывалькі. ГЕПНУЦЦА зак. Упасці, пляснуцца. Ён як гепнуўся, дак чуць падняўся. Вулкан. ГЕРГАЦЬ незак. Гергетаць (пра гусей). Гусь гергае, гергеча. Бывалькі. ГІБЕЦЬ незак. Гібець, карпець. Казаў пассекаю, трэба ета нам гібець над етым. Ручаёўка. ГІДАВАЦЬ незак. Брыдзіцца, адчуваць агіду. Прося гідуе скражкі варыць, мы не гадавалі кабана тым м'ясам, тымі скражкамі. Дзяражычы. Я сырое еечка гідую, гідую піць. Карпаўка. Я цёплае молоко гідую піць. Ручаёўка. 2. Грэбаваць. Садіцесь, деўкі, ежце, не гідуйце. Бывалькі. ГІДЗЮЧЫ прым. Вельмі агідны. Седяць каларады да гідючые такіе. Ручаёўка. 2. Вельмі цяжкі. Така робота гідючая, рукі баляць. Ручаёўка. ГІДЗЮШНЫ прым. Агідны. Я так не люблю кралёў, такіе гідюшные. Дзяражычы. ГІДКА прысл. Агідна. Его дайжа гідка у рукі узяць. Ручаёўка. ГІЗУНТЫ: выцягнуць гізунты. Замучыць якімі-небудзь непрыемнасцямі. Выцягнуць гізунты мне тым скрыпам, то у хату, то з хаты бегаюць. Пярэдзелка. Ён з мене гізунты выцегнуў за п'яць годоў: усего пабачыла. Чаплін. ГІЛЯЦЬ незак. Цягаць. Чуць свет, а ён гіляе на сабе сена. Пярэдзелка. ГІРКА ж. Збан з адбітым горлам. Гірка — абабітая гладышка. Чаплін. А ета што там у гірцы? Карпаўка. ГІЦ ж. Сцябло, націна. Пабуялі кортоплі, пагнала гіц уверх. Гіц — батва уверх іде. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶