Старонка 78
◀ / 433 ▶
Бывалькі. △ Вялікія грошы. Высокі заработак. Грошы велікіе палучае, бо ён жа за доктара. Дзяражычы. ВЯЛЬМЕЙ прысл. Больш, лепей. Вельмі красівы чалавек, а мой вельмей. Казярогі. ВЯЛЬМЕННА прысл. Вельмі. Вельменна змерз! Карпаўка. ВЯНОК м. Вянок. З васількоў плелі венкі. Бывалькі. 2. Рад бярвенняў зруба. Цэлае лета зруб стаяў, ніхто за его не браўся, дак прышлось замяніць ніжні венок. Чаплін. 3. Пляцёнка цыбулі. Мар'я наплела шаснаццаць венкоў цыбулі. Казярогі. Так, як деўка косу заплетае, так нада і цыбулю у венок плесці. Ручаёўка. ВЯРНАЦЦА незак. Вяртацца, варочацца. Вернаюся зноў назад. Рудня Марымонава. Вернайсь, Алена, сюды. Чаплін. ВЯРНАЦЬ незак. Вяртаць, варочаць. У раёні прымуць, а вобласць вернае назад. Дзяражычы. Узела жлукта і не вернае две неделі, а мне трэба плацце мыць. Ручаёўка. ВЯРНУЦЦА незак. Варочацца. Суседка заве: дед, дед, а ён лежыць на печы і не верніцца. Дзяражычы. ВЯРНЯКАЦЬ незак. абразл. Гаварыць шмат і абышто. Перастань вернякаць, дай людям слова сказаць! Казярогі. ВЯРОЎКА ж. Вяроўка. Скруціў добрую вероўку. Чаплін. // Мера. Ета баба баіцца, шчоб не ўмерла: як стане вувешуваць, дак аднае крамніны веровак п'яць, а у мае маткі мо толькі адна веровачка буде. Дзяражычы. ВЯРОЧАЦЬ незак. Варочаць. Даўно сена верочалі? Трэба ешчэ раз павернуць. Ручаёўка. ВЯРШНЯК м. Верхні камень у жорнах. У жорванах зверху е вершняк. Ручаёўка. ВЯРЫДАВАЦЬ незак. Камандаваць. Баба з намі верыдуе увесь день, а толку нема. Первамайск. ВЯРЭЙКІ мн. Пералаз з жэрдак. І верэйкі мае аплылі, нема каму подстроіць іх. Барэц. ВЯРЭНІК м. Пірог з начынкаю. Верэнікі пекла з начынкаю. Пярэдзелка. ВЯРЭНЯ ж. Варэнне. Я кажу: давайце ма паедім етую верэню. Там мо екая верэня була, дак ены з макатра усю паелі. Дзяражычы. Верэня стаяла у банцы. Чаплін. ВЯСЁЛЫ прым. Вясёлы. Весёлые песні пеюць на ве-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 433 ▶