Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
БЛІЗАВО'КІ прым. Блізарукі. Екісь ён блізавдкі: іде з ею за рукі да прыглядаецца. Бывалькі. Блізавдк і— блізка ле воч держыць. Казярогі. БЛІЗНА ж. Памылка пры тканні палатпа. Блізна бывае, як ччэш: дірка у палатке; пабач, наткала — адны блізны. Дзяражычы. Ччэ, ччэ, а тут нітка парваная — блізна. Карпаўка. Калі я ткала первы раз, у мене блізна была, нітка парвалася, а я не убачыла. Не толькі у маладых блізна бывае, i ў мене спдмылкі е: у вілёнцы чуць не клетку расшывала. Цясны. БЛІНЕ'Ц м. Блін. А к нам ён як прыде, дак усе чиста есць: i скваркі з блінцамі есць i у тук мачае. Дзяражычы. Блінцы пекуць, камы таукуць. Пярэдзелка. Як знаю, што мае хто прыехаць, дак я ім блінцду шчэ звечара учыню. Чаплін.А Узяцца над блінёц. Уздуцца, пачарнець. У сё ліцо узелось пад блінёц — такая чорная. Дзяражычы. БЛІНЦОУКА ж. Дзежка для бліноў. Блінцдука — дежка, де блінцы рашчыняюць. Дзяражычы. Памянш. блінцовачка. Блінцовачку пастаў на печ. Ручаёўка. БЛІСЕ'НІЦЬ зак. Лавіць зімой рыбу на блешню. Блісёнілі сегодні, спаймалі п'яць ершоў. Пярэдзелка. БЛІ'СНУЦЬ зак. 1. Бліснуць. Так маланка бліснула, што жутка прама. Чаплін. 2. перан. Хутка пабегчы, знікнуць. Як бліснула, дак я i не бачыла ее. Дзяражычы. Сабраліся да як бліснулі у суседнее село гуляць. Чаплін. 3. Хутка саскочыць. Учорі апазнілась, дак я як бліснула c карвпці, дак як на метле. Дзяражычы. БЛІСНЯ' ж. Блясна. Блісня — прылада рыбалавецкая, якой ловяць зімой рыбу. Дзяражычы. У Шміцькі хорошая блісня. Пярэдзелка. Блісня крэпіцца на шнуру, а рыба хватае. Чаплін. БЛУ'ДСТВА н. Блуд, распуста. У нас жа сыны, / ат сыноў маткі пашлі у блудства. Первамайск. БЛЯС м. Бляск. Усероўна, як хороміна гарыць, бляс такі на небі буў. Бывалькі. Машына з Цесноў іде, i міне бляс у вокна. Дзяражычы. БЛЯ'ХА ж. 1. Патэльня. Высып зерне на бляху. Бывалькі. Уставіла бляху ігруш у печ, каб сохлі. Крупейкі. 2. Тонкае, ліставое жалеза. От зайграў: бляхі — шчэ ж хата не цечэ. Ручаёўка. 3. Верхняя частка пліты. Іді пачысці бляху, а то смурод іде. Вулкан. Бляха раскололась, трэба масцера зваць, заменіць. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блізавокі, блінец, блінцдў, блінцдўка, блісеніць, блўдства, пяць, узелбсь
1 👁
 ◀  / 433  ▶