не две біткі асталіся. Бывалькі. У біткі гулялі на паску калісь, деці мае біткаў нанесуць. Ручаёўка. У біткі гулялі, дак я толькі адну бітку узяў. Чаплін.
БІТЫ прым. 1. Біты. Сядь, кажу табе, будеш біты. Вулкан. Бітая любоў крэпкая. Ручаёўка. 2. Раз'езджаны. Ты ж па бітай дорозі не едь, паўз бочок цвярдей. Пярэдзелка. На біты шлях пагледае, бітым шляхам салдат іде (З нар. песні). Ручаёўка.
БІЦЦА незак. 1. Біцца. Ён жа сухарэбры, а так б'еццa. Дзяражычы. Гусак б'ецца: і дюбою кусае, і ногою б'е. Ручаёўка. 2. перан. Шмат працаваць. Не, мне буде шкода, шчо ена буде біцца там адна, сеяць тую усадьбу. Дзяражычы. △ Біцца, як рыба аб лёд. Старацца, шмат працаваць. Прося усюды адна, б'ецца, як рыба аб лёд. Дзяражычы. Удвох жывом, б'емся, як рыба аб лёд. Чаплін.
БІЦЬ незак. 1. Біць. На носцаках прыкачу, а біць не буду. Дзяражычы. 2. Забіваць, заколваць (свіней). У ее сала: і кабана біла, і авечкі рэзала. Дзяражычы. Будам к калядам біць кабана, а то ж празнік буде. Ручаёўка. 3. Збіваць (пра алей, масла). Біла учоры масла. Бывалькі. Як сойдуцца слійкі на сметану, дак буду біць. Бувае будеш біць да разаб'еш бойку. Дзяражычы. Калісь білі алей. Пярэдзелка. 4. Ліць (пра дождж). От біў у Лоеві дошч. Ручаёўка. △ Біць лынды. Гультайнічаць. Пашла ужэ лынды біць па селу. Дзяражычы.
БІЧОЎКА ж. Вяроўка. Проці вады дак на бічоўку узялі і паехалі. На бічоўку цегалі лотку. Дзяражычы.
БІЧЫЦЦА незак. Поркацца, вазіцца. Бічылісь, бічылісь з етымі жукамі-каларадамі, рады не даць. Дзяражычы.
БЛАГАДАРЫЦЬ незак. Дзякаваць. Калі ні зайде, дак благадарыць. Дзяражычы.
БЛЁХАЛА н. Прылада, якой заганяюць рыбу ў сетку. Блёхала лежыць пад чоўнам. Карпаўка.
БЛЁХАЦЦА незак. Плюхацца, пляскацца. Цэлы день деці блёхаліся у канаві, прышлі саўсім мокрые. Ручаёўка.
БЛЁХНУЦЬ зак. Кінуць. Сунімай діця, а то як пачуе немец, што мы у бліндажах, да як блёхне сюды, то і ўсім смерць буде. Дзяражычы.
БЛІЖАЙ прысл. Бліжэй. Бліжай сяде да й пацалуе. Казярогі.
81 👁