БЕРАЖЬГЦЦА незак. Засцерагацца, сцерагчыся. От я так жа беражылася летам, штоб мух не было. Дзяражычы. БЕРАЖЬІ'ЦЬ незак. 1. Берагчы. Здароўе беражыць трэба, му ужэ старые, а ву беражыце. Ручаёўка. Ены беражылі сваю дачку. Дзяражычы. 2. Ахоўваць. Сабака у дварэ сцеражэ i беражыць, i беражыць. Дзяражычы. Леснік аленя беражыць: его нельзя біць. Крупейкі. 3. Шанаваць. Ад града празнуюць той празнічок: его трэба беражыці. Дзяражычы. БЕРАЗНЯЖ м. 1. Бярэзнік. Па берэзнеку поўну карзіну набрала грыбоў. Ручаёўка. 2. Бярозавыя дровы. От хтось вёз берэзнеку машыну — ото добрые дрова. Ручаёўка. БЕРАСТО'ВЫ прым. Бярозавы. Берастовые дрова добрые. Ручаёўка. Асіна, ена толькі страляе, калі б берастовых дроў прывезці. Чаплін. БЕРАСЦЯ'НКА ж. Лыжка, якой аграбаюць рой. Берасцянка — ена з беросты. Бачыш, оцета во ена, беры да хадем рой збіраць. Пярэдзелка. БЕРАСЦЯ'НЧЫК м. Берасцянка. Берасцянчык — птушачка маленькая, ена делае гнездо з беросты: збірае тоненькую беросту i кладе у гнездо. Ручаёўка. БЕФДА н. Бёрда. Пасмы па рашчоту бёрда: ат шасці да дванаццаці. Дзяражычы. Я сама у бёрда накідаю, у деўятку легчэй. Казярогі. Сем пасам — бёрда, да ччэш восім, десяць — па пражы. Ручаёўка. Бёрда устаўляецца у набілкі i падвешуецца на аборачках к столі. Чаплін. БЕСПАРА'ДКАУШЧЬІНА ж. Беспарадак. Беспаридкаўшчына: бач, екіе машыны; шохвір жа кручаны, ён жа еде безабразна. Дзяражычы. Беспарадкаўшчына, хоць ты загаласі: німа парадку ніде — ні у печы, ні у дварэ. Казярогі. БЕ'ЦЦЫ мн. Аладкі, якія пеклі ў ваенны час (у галадоўку) з розных збожжавых адыходаў. Полова, да лісце, да мукі мо жменьку усыпюць i пекуць бёццы. Бывалый. У голодоўку елі бёццы — токое, што i есць нельзя. Карпаўка. БЕ'ШАНЫ прым. 1. Шалёны. Ат бёшанага сабакі уцекаў. Казярогі. 2. перан. Нястрыманы, злы. Наш Сцепан бёшаны стаў: слова не скажы, кідаецца на усіх. Дзяражычы. БІ'ТКА ж. Яйка, пабітае пры гульні «ў біткі». У ме
Дадатковыя словы
беражьіць, беспарадкаушчьіна, беспарйд, беццы, бешаны, бітка
6 👁