Старонка 50
◀ / 433 ▶
БАЦЦА прысл. Быццам. Бацца куды пашла, пагледі у хаці. Ручаёўка. Бацца Таня прыбегла. Чаплін. БАЦЬКА м. 1. Бацька. Прынес мой бацька млінцоў мне. Дзяражычы. Бацька, увесь подлобісты бацька. Ручаёўка. 2. мн. Продкі. Маткі, бацькі роботалі паншчыну. Дзяражычы.△А бацьку твайму нёмач. Праклён. А бацьку твайму нёмач, калі ты ат мене з'едіш! Дзяражычы. Чорт его бацька знае, груб. Хто яго ведае. Чорт его бацька знае, де ён цэлы день швэндае. Чаплін. Які ясень, такі клін, які бацька, такі сын. Па бацьках і дзеці. Ну што ты хочыш з етага злодея: екі ясень, такі клін, екі бацька, такі сын. Ручаёўка. БАЦЬКАЎ прым. Бацькаў. Ена була хрышчэніца бацькава. Дзяражычы.△ Пелі, як бацькаў хлеб елі. Пра бесклапотнае жыццё. Мае деці скрозь говораць: пелі, як бацькаў хлеб ёлі, як на свой сталі, пець перасталі. Бывалькі. БАЧ выкл. Бач. Бач, калі прышоў, цэлы день лынды біў. Казярогі. БАЧ пабочн. слова. Бачыш, як бачыш. Ужэ грошай, бач, не палучыш. Бывалькі. Па пасцы гаварылі, што умер, а ён, бач, да екіх пор жыве. Дзяражычы. БАЧУЧЫ дзеепрысл. Бачачы. Не бачучы, слепому, як карміць того кабана. Дзяражычы. БАЮРЫ мн. Дзівосы. Я не знаю, што за такіе баюры палучыліся. Дзяражычы. БАЯРА мн. Дружкі ў час вясельнага абраду. Выйді, мамачка, пагледі, што табе баяра прывезлі (З нар. песні). Пярэдзелка. БЕГАМ прысл. Бягом. Я сама пабегаю да шчэ бёгам. Дзяражычы. Ена о—о так бёгам увесь день, як метла. Казярогі. БЕГАЦЦА незак. Паляваць. Он, твая карова бёгаецца. Дзяражычы. Мая ужэ бёгаецца, трэба на хверму звесці. Первамайск. Трэба ж столькі бёгацца: тры разы ваділа к бугаю. Ручаёўка. БЕГАЦЬ незак. 1. Бегаць. То ж ены бёгаюць, бёгаюць, а тады павыгаладжуюцца да хрэшчыка просяць. Дзяражычы. Сілна бёгае, крэпка бёгае сабака. Чаплін. 2. Часта хадзіць. Ена тае капусты не купіць, буде бегаць сюды, калі удержыш у той дежцы да весны. Дзяражычы. Як вы семейные, дак і бёгайце, капайце, я неўпроці. Крупейкі.// Хадзіць. Я бёгала к тым людзям, которые
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶