Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
з девачкай, a ён: хаді барджэй, пеўне бацька умірае. Ручаёўка. Ідіце за пасцеллю, берыце да барджэй насіце. Чаплін. БАФЖА ж. 1. Баржа. Кадась там быў затоп, баржы делалі. Дзяражычы. 2. перан. зняважл. Лянівая, непаваротлівая жанчына. Ото тая баржа лёгам лежыць, нічога не хоча делаць. Бывалькі. БАРКА'Н м. Паркан. Баркан — забор з палення. Дзяражычы. Баркан — зам'ёт, што становяць з дерава. Крупейкі. Барканы з ушуламі бура павурывала. Pyчаёўка. БАРО'ДКА ж. Выступ ззаду ў сякеры для захавання ручкі ад пашкоджанняў. Бородкі e не у кожным тапару, a толькі у маскоўскіх. Дзяражычы. БА'РХАТКА ж. Аксамітка. Ле школы растуць бархаты, а у мене нема. Мохаў. БА'РХАТНЫ прым. Аксамітавы. У ее расцеганка в руськая, спадніца з лентамі бархатная. Дзяражычы. БАРШЧАВГК м. Грыб баравік (сівы). Грыбы баршчавікі, сама у боршч етые грыбу. Бывалькі. Цэлую карзіну баршчавікоў прынесла, ніхто не хадіў там, дак ены сівые, сівьіе. Ручаёўка. БАРЬГЛА н. Бачонак, бочачка. Прывезуць бочку niea, шчэ гарэлкі барыла, а барыла гаварыла: калі мене не вуп'еце, то па постаці пакачусь да да каплі разаллюсъ (3 нар. песні). Чаплін. БАРЫЛАЧКА ж. Бітончык. На табе барылачку малака, занесі цёццы МарЧ: да ее унукі прыехалі. Ручаёўка. БА'РЫНЯ 1 ж. зняважл. Гультайка. Бач, барыня, за усё лета неделі у колхозі не роботала. Бывалькі. БА'РЫНЯ 2 ж. Танец. Барыню калісь усе танцавалі. Чаплін. БА'РЫНЯ 3 ж. Гартэнзія. Мая барыня колеры меняе: зараз ена розавая, а потым буде салатавая, а тады красная. Ручаёўка. БАРЫ'ЦЦА незак. Затрымлівацца. Не барыся доўга, скарэй прыходъ додому. Чаплін. Веді, веді, малады казачэнька, не барыся (3 нар. песні). Казярогі. Не барыся: у сенечкі дай вараціся. Чаплін. БА'РЫШНЯ ж. 1. Дарослая дзяўчына. Ужэ велікая деўка — барышня. Вулкан. Барышні у клуб пашлі. Казярогі. 2. Партнёрша ў танцах. Кавалер i барышня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бародка, бархатка, бархатны, барыцца, вупеце, замёт
3 👁
 ◀  / 433  ▶