Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
грабаюць попел. У ямку пастау чьігунок, там шчэ цёпла. Первамайск. Пагрэй рукі, унь у ямку толькі вуграбла жар. Чаплін. Я'МК.1 мн. Дзіцячая гульня ў мяч. Як растане, дак на паляні у ямкі будам гуляць. Барэц. ЯРАВЫ' прым. Пылаючы, палымнеючы. А звенчала мене шабля войстрая, а свецілкі былі еравые свечы (3 нар. песні). Чаплін. Я'РАИ м. Аер. Як памыеш мост, накідай яр'я. Мохаў. Сегодні прынеслі багата краю. Пярэдзелка. Я'РМАЛАК м. Кірмаш. Бацька у Брагінь naexag на ярмалак. Дзяражычы. Зімой бувае ярмалак. Первамайск. Па ярмалкдх возяць вобуль, світары. Ручаёўка. ЯРМО' н. Збруя для валоў. Ярмо — на пару букоў. Ручаёўка. Я'РУС м. Капец (бульбы). Я'рус насыпле, а тады соломой i землёй засыпав. Казярогі. Я'РУШКА ж. Яравое жыта, ярыца. Я'рушкі пасеялі трохі сеголета, жыта отмякла, дак мо ярушка уродіць. Вулкан. ЯРЫ' мн. Жмуркі. Лавацце гуляць у еры: я найду i злаўлю. Пярэдзелка. У тые еры як набегалася, дак чуць да пасцелі даплелася. Барэц. Я'РЫШЧА н. Зжатае поле пасля ярыцы. На ярышчы паслалі лён. Первамайск. ЯРЭ'МЕЦ м. Збруя для аднаго вала. Ярмо — на пару букоў, а ерэмец — для адіночкі: аднаго вала ане корову запрагаюць. Ручаёўка. Я'СІК м. Малая падушка. На етам ясіку шчэ мая дочачка спала. Пярэдзелка. ЯТРО'ВЩА ж. Ятроўка. Мая етровіца у Брагіне жыве. Ручаёўка. Етровіца кажа: пад ігрушай ключ. Чаплін. ЯУЛЕ'ННЕ н. Дзеянне. Паліцэйскіе тварылі незаконные еўлёння: білі, грабілі, пасаблялі немцам. Бывалькі. ЯЎЛЯ'ЦЦА незак. З'яўляцца. Такая еўляецца жаднасць: хоць у бахіла, а украду, у адно бахіла да у другое. Ручаёўка. Думала, што не прыдёць, думала не явіцца, дверы атвараюцца, з улыбачкай еўляецца. Вулкан. Я'ЧНЩА ж. Ячменная салома. Сегодні абабрала кортошку да ячніцы прывезла — прэдседацель вупісаў. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

етрбвіца, зяўляцца, чўць, яраи, ярус, ярушкі, ярышча, ярэмец, яря, ятровща, яуленне, ячнща
3 👁
 ◀  / 433  ▶