ШКРАБЯТАЦЬ незак. Шкрабаць. Мене за руку шкрабёча кошачка, дак я гавару аух. Дзяражычы.
ШКУРА: у шкуры не месціцца. Вельмі злавацца. Жарын прыехаў на адін час і у шкуры не месціцца, кідаецца. Дзяражычы.
ШКУРАЦІКІ мн. Самаробны абутак. Булі шкурацікі послі вайны: зверху кожа, а там дераўяные. Ручаёўка.
ШЛЁГНУЦЬ зак. Выцяць, ударыць. І шлёгнуў молога пугай па спіне. Пярэдзелка. У ваде шлёг па каню, дак ена плыг у ваду да плёсь (З нар. казкі). Вулкан. Пугу возьмеш і шлёгнеш. Чаплін.
ШЛУННЕ: шлунне пераесці. Вельмі надакучыць. Такі мучыцель! Ета ж трэба так шлунне пераесці. Чаплін. Выцягне ён мне усё шлунне. Пярэдзелка.
ШЛЫГ м. Вяроўка, якой ловяць коней. А я каню шлыг на шыю, ён і стаў. Ручаёўка.
ШМАРАВАЦЬ незак. Церці. Не шмаруй ты нагамі, багата песку прынёс. Пярэдзелка.
ШМАРГАНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Так шмаргануў, што палецеў. Пярэдзелка.
ШМОРКАЦЬ незак. Шморгаць (носам). Шморкае носам. Як стаў шморкаць, дак сабака забрахаў. Рудня Марымонава.
ШМЫКАЦЬ незак. Шмыгаць, часта хадзіць туды-сюды. І што за деці: шмыкаюць і шмыкаюць то у хату, то с хаты. Пярэдзелка.
ШНУР м. Шнур. Нацегні шнур, я ужэ буду вешаць плацце. Вулкан. Адін берэ шнур з аднаго боку, другі — з другога, галавешкай адбіваеш, палучаецца лінія, і па ёй правільна абцешаш. Ручаёўка. Кручковая рыбалоўная прылада. Шнуры закідаем, у мене іх п'яць штук. Пярэдзелка. Шнур — перам'ёт на рацэ. Чаплін. Аздоба, упрыгожванне. Калісь світкі шылі з шнурамі. Дзяражычы. Пашыла спадніцу з шнурамі. Пярэдзелка. △ На шнуры. Пэўны вышываны ўзор. На шнуры ткуць посцілкі і скацеркі, толькі ужэ на чатыры панажы. Цясны.
ШНУРАВАННЕ н. Аздоба, упрыгожванне (адзення). Партны прыходіць, шые світу, а шнуравання німа — не буду і сукно гадіць. Ручаёўка.
ШНУРОЎКА ж. Ніжняя вопратка без рукавоў, якую жанчыны насілі паверх кашулі. Па-вашаму ліхвік,
80 👁