тады рабілі чунікі. Дзяражычы. Аборачкі паўём да чунікі плетом. Ручаёўка.
ЧУРАК м. Палена, цурка. Чатыры чуракі папілілі мы. Дзяражычы. Чуракі тры ле кворткі паклалі. Крупейкі. Атпіляў чурака. Ручаёўка.
ЧУСТАВАЦЬ незак. 1. Адчуваць. Мы шчэ не чустувалі вайны, мы малые тады булі. Чаплін. 2. Цяміць. У мене галава такая бальная, я мала чустую, ужэ будеце распрашуваць сына. Ручаёўка.
ЧУТКІ прым. Чуткі. Я чуткая на сон: так нача засну, а прачынаюсь ураз. Дзяражычы.
ЧУТНО прысл. Чутна. Трактар гуде, дак не чутно, люді крычаць ці маўчаць. Бывалькі.
ЧУХАЦЬ незак. Часаць. Такіе болечкі на петах, агнём гарыць: мама, чухайце. Ручаёўка. Ета ж ласцицца Мухтар, так любіць, шчоб чухалі его. Чаплін.
ЧУХОНЯ ж. Чахонь. Звары чухоню, а то есць ахота. Пярэдзелка.
ЧУЦЬ незак. Чуць. Вы чуйце, шчо я кажу. Бывалькі.
ЧУШ-ЧУШ-ЧУШ выкл. Падзыўныя выгукі для парасят. Чуш-чуш-чуш! Гадаваці буду вас. Ручаёўка.
ЧУШКА-ЧУШКА выкл. Падзыўныя выгукі для свіней. Чушка-чушка, де цебе нечысты дух носіць. Мохаў.
ЧЫГУНЕЦ м. Маленькі чыгун. У чыгун пастаўляю вады — у большы, ане у чыгунёц — маленькі называецца, менчы. Дзяражычы.
ЧЫКІРОЎШЧЫК м. спец. Тралёўшчык. Адны валяюць, трактарыст пад'ежджае, чыкіроўшчык тросам чапляе браўно, і его вывозяць. Ручаёўка.
ЧЫНАВЫ: чынавыя дошчачкі. Дзве тонкія дошчачкі (у кроснах). Бувала, матка путае, де чынавые дошчачкі. Дзяражычы.
ЧЫНІЦЬ незак. 1. Латаць. Утрох будам рубаху чыніць. Бывалькі. Той жа у вучылішчы усе убірае да грубы чыніць. Дзяражычы. 2. Начыняць. Чыняць маткі каўбасы к ражаству. Дзяражычы.
ЧЫНОЎКІ мн. Дзве тонкія дошчачкі, звязаные ніткамі, якія служаць для таго, каб не блыталася аснова. Вечарам трэба схадіць да цёткі за чыноўкамі, бо у сваіх дошчачка зламалася. Карпаўка.
ЧЫНЫ мн. Два калочкі, якія служаць для падліку пасмаў і раздзялення нітак асновы на два рады. Шчоб падлічыць пасмы, е чыны — колочкі такіе. Дзяражычы.
78 👁