У нас мала хто чарнушку сее — цыбулінамі садяць. Цясны. Чарнушка солддкая бувае. Ручаёўка. ЧАРО'Н м. 1. Чарэнь. Я паскідаю усю адежу, шчоб чарон прахаладау. Дзяражычы. А я, деткі, як забалщъ у паясніцы, дак на чарон лягу да пагрэюсь, дак так добра потым. Пярэдзелка. 2. Верхні цвёрды пласт снегу. Крэпкі снег, ідеш — не правальваецца, коркай накрыты — чарон. Пярэдзелка. ЧАСНА'К м. Часнок. I часнак садяць, нельзя без его: часнак i у каубасы трэба, i у гуркі. Дзяражычы. Вукапаю кордоплі, а тады ужэ у канцэ сенцебра садім на зіму часнак. Ручаёўка. ЧАСНАЧЫНА ж. Галоўка часнаку.— А колькі на кілаграм? — Мо п*яць чэсначын, а паўтара рублі аддай. Цясны. ЧАСЦЯКО'М прысл. Часта. Часцеком зайде. Дзяражычы. Там, у Гомлі, часцеком дашчы ідуць. Первамайск. Часцеком варым увечары кортоплі. Чаплін. ЧА'УРАЦЬ незак. перан. Галадаць, жыць надгаладзь. Паедяць усе зразу да i чаўраюць тады. Дзяражычы. ЧАХМЕ'НЬ м. Верхняя доўгая мужчынская вопратка. Чахмёнь шыіцца із сукна, длінны, з башлыком, без падкладкі. Крупейкі. ЧА'ХНУЦЬ незак. 1. Астываць. То ж я вунела гаршчкі, шчоб чахлі. Дзяражычы. Паатстаўляй абед, шчоб чах, а то гарачы крэпка. Ручаёўка. 2. Чахнуць, марнець, хварэць. Ужэ чахне чалавек, сколькі ему там асталося жыць. Дзяражычы. Парасяці чахла, чахла, пака i саусім прапала. Бывалькі. ЧАХО'Л м. Манжэт. Чэхлы бо делай мене шырокіе, шчоб свабодна було. Дзяражычы. Я заўсёды ушывала хрэшчыкамі чэхлы у кохці. Мохаў. Сюды нада ушыць вузенькі чэхол. Ручаёўка. Памянш. чэхлік. Калісь сорочкі з зоборамі, з чэхлікамі булі, да вуштупуеш — ого як. Дзяражычы. У мене шоб чэхлік буў у сорочцы. Ручаёўка. ЧАХО'НЯ ж. Чахонь. Давай, Грыша, хоць чахоні наловім. Карпаўка. Чахоню велікую купіла у Івана. Чаплін. Памянш. чахонька. Чахонькі, платанкі к неделі наберу. Мохаў. 2. перан. Худая жанчына. От чыстая чахоня стала: nyn прырос к хрыбетніку. Крупейкі. Па
Дадатковыя словы
зоббрамі, кордбплі, кортбплі, сваббдна, сорбч, сорбчцы, чарбн, часцекбм, часцяком, чаураць, чахбнькі, чахбню, чахбня, чахбні, чахмень, чахол, чэхбл
4 👁