Старонка 405
◀ / 433 ▶
ЦЭЎКА ж. Цэўка. Памажы цэвак насукаць, а то мне некалі. Крупейкі. ЦЭЎКА ж. Косць ад локця да кісці рукі. У его буў пералом цэўкі. Ручаёўка. ЦЭХЛІЦЬ незак. Падаваць голас (пра сабаку, калі ён гоніць звера). У нас кажуць цэхліць, калі гоніць звера, голас падае. Дзяражычы. Сабака цэхліць. Бывалькі. ЦЮДОЮ прысл. Вось сюды. Цюдою на гору раз схадіў, дак войкаў, войкаў. Чаплін. ЦЮПАЧКА ж. Капелька, маленькі кавалачак. Уцета мне цюпачку масла даў Егор. Бывалькі. ЦЮРУ-ЦЮРУ выкл. Падзыўныя словы для парасят. Хто маніць чуш-чуш, а хто цюру-цюру, абы ішлі. Ручаёўка. ЦЮШНЯ ж. Нерастаропны чалавек. Екая-та старая цюшня. Дзяражычы. ЦЯГАВЫ прым. Цяглавы. Де земля плахая, там можна роботаць цягаваю сілаю. Карпаўка. Машыны нада, цягавая сіла нада. Первамайск. ЦЯГАСЦЬ ж. Турботы, непрыемнасць. Цягасць такую палучыла ат свае невесткі. Бывалькі. ЦЯГАЦЦА незак. 1. Цягацца. Пагледі, што цегаецца па земле. Вулкан. 2. Ледзьве хадзіць.— А мама як? Цегаецца? — Шчэ ходіць. Ручаёўка. ЦЯГАЦЬ незак. 1. Цягаць. Іде у школу і па земле цегае торбу. Дзяражычы. 2. Вырываць. Петро, памажы цегаць цыбулю, а то, відно, дошч пойде. Казярогі. 3. Пракладваць. Ета строяць радіва, шчэ на том посёлку німа, там строяць, лінію цегаюць. Дзяражычы. Нашы цегаюць ціліхвон па етай старане. Бывалькі. ЦЯГЛЫ мн. Паджылкі. Баляць ногі пад цягламі. Пярэдзелка. ЦЯЖОЛЫ прым. 1. Цяжкі. У войну наша жысць цежолая була. Дзяражычы. Шчо ты наклала у той чамайдан, такі цежолы. Ручаёўка. 2. Моцны. Цежолые морозы булі. Дзяражычы. 3. Смуродны. Дрова у нас нехорошые, топім торхам, дак у міне у хаці дух цежолы. Дзяражычы. ЦЯЛЕМКАЦЦА незак. Ісці ціха, павольна. Чого ты там целемкаесся, скарэй іді, а то не догоніш. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶