ЦЕ'ПЕРСЯ прысл. Вельмі даўно. Ці ета цёперся було. Дзяражычы. Цёперся ён зрабіў бочку, а грошай не несуць. Пярэдзелка. ЦЕ'ПЛІЦЬ незак. 1. Тапіць. Рана уночы устаў мой чалавек i пошоў восець цёпліць. Дзяражычы. 2. Cyшыць, падсушваць. Трэба лён цёпліць, бо уночы будам церці. Пярэдзелка. ЦЕРАБЕ'ННЕ н. Церабленне. Ну, вот, пасля того як дерава спіляць, дак церабённе іде: галлё ссекаюць. Pyчаёўка. ЦЕРЗАНУ'ЦЬ зак. Тузануць, шмаргануць. За вуха церзанёш. его да папробуй уламаць. Дзяражычы. Так хацеў церзануць за косу да баяўся маткі. Ручаёўка. ЦЕ'РТКА ж. Тарка. Етую цёртку трэба ужэ вукінуць, a купіць новую, бо ена саўсім тупая i пагана трэ. Ручаёўка. ЦЕ'СТА н. 1. Цеста. Замесіла цёста да трэба булачкі паделаць. Бывалькі. Д Аддаць дзяжу з цёстам. Аддаць усё. Ты ему хоць i дежу з цёстам аддай i усё мала, i усё не угодіш. Дзяражычы. 2. Прыгатаваны для свіней корм. Іді да дай ім тое цёста, нехай не вішчаць. Ручаёўка. ЦЕ'СЦЕВЫ прым. Цесцеў. Паганяй каня з цёсцевага двара (3 нар. песні). Чаплін. ЦЕ'СЦЮХНА м. Цесць. А Сашачка у цёсцюхны n'e, гуляе (3 вясельнай песні). Вулкан. ЦЕ'ТТАКА прысл. Вось тут. За намі цёттака Грыб жыве. Казярогі. ЦЕ'ТЫ займ. Вось гэты. Хочаш на цётай граде жыць. Бывалькі. Во цётые лапаткі пустые, а я думала, што не. Дзяражычы. Цётая барышня була у нас. Чаплін. ЦЕ'ШЫЦЬ незак. Няньчыць. Я ужэ нанелася цёшыць децей. Дзяражычы. ЦЕГАМ: цёгам цёгці. Цягнуць. Хіба Віця прывезе. Чым жа ён прывезе? Цёгам буде цёгці? Дзяражычы. Я готова цёгам цёгці, толькі трэба забраць з собою. Карпаўка. ЦЁМНАЧЫ прысл. Упоцемку. Ее як цёмначы не застанет, дак i не убачыш. Бывалькі. На Юр'я старая цёмначы устала, вунела з кубла постолікі. Дзяражычы. Цё МНЫ прым. 1. Цёмны. От бугаркі ідуць па небу, збіраюцца цёмные, буде дошч. Ручаёўка. 2. Забіты, ад
Дадатковыя словы
дежў, дзяжў, цеперся, цепліць, церабенне, церзанўць, цертка, цесцевы, цесцюхна, цеттака, цеты, цешыць, юря
3 👁