Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ХАЛО'ДНАЕ прым. Халадзец. Холоднае кажуць цеnep, a калісь — студень. Пярэдзелка. ХАЛО'ДНЫ прым. 1. Халодны. Іді, баба, прынесі холоднае вады. Ручаёўка. 2. перан. Абыякавы. Мая донька, нашто табе абіджацца: дваюрадные, траюрадные — холодная радия. Вулкан. 3. Чужы. Ета госць іде, да холодны, каб сын мой прыйшоў. Ручаёўка. ХАЛО'СТЫ прым. 1. Халасты. Калі чалавек нежанаты, на его у нас говораць: холосты хлопец. Ручаёўка. 2. перан. Не запоўнены мёдам (пра рамкі ў вуллі). Рамка холостая, бо узятку нема. Ручаёўка. ХАМЗА'ТЫ прым. Гугнявы, гамзаты. Ета хто говорыць такі хамзиты? Ручаёўка. У ее большая девачка хамзитая. Чаплін. ХАМЗА'ЦЬ незак. Гугнявіць. Чого ты там хамзаеш? Ручаёўка. ХАМЗЕ'ЛЬ м. зняваж. Гамзаты, гугнявы чалавек. Сядь, хамзёль, не трогай ее, чого ты к ёй лезет. Ручаёўка. ХАМРЬГЧЫЦЬ незак. груб. Есці з прагнасцю. Седіць i хамрычыць верэнікі. Пярэдзелка. ХАПА'ЦЬ незак. 1. Хапаць. Кукліха ягады хапае, як маладая. Ручаёўка. 2. перан. Запамінаць, запісваць. Ета ены хапаюць наш разгавор. Ручаёўка. ХАРА'КЦЕРНЫ прым. 1. 3 характарам, характарны. Манін хлопец расце харакцерным: як што захоча зделаць, усе роуна не адступіцца. Дзяражычы. 2. Чулы, спагадлівы, добры. Семен такі харакцерны: добры, жаласлівы. Первамайск. ХАРАШО', ХАРАШЭ' прысл. Добра. На весне рыба хорошо ловіцца. Дзяражычы. Сёдні солонікі харашэ зварыліся. Казярогі. Да вайны жылі харашэ, послі вайны мы ахлялі, а цепер жывом луччай, чым да вайны. Пярэдзелка.//Багата. Ен жыве хорошо, дастатачна. Бывалькі. Дружна. Мы жылі харашэ: паважалі адін аднаго. Дзяражычы. Хорошо, мая сестра, оюывуць: слова плохого не скажуць адін на аднаго. Пярэдзелка. Памянш. харашэнечка. Іді, Томка, пагледі як торх гарыць, харашэнечка гарыць. Дзяражычы. Ена харашэнечка подойде да попрдсіць. Чаплін. ХАРАШЭ'НЬКА прысл. Добранька. Ты ж харашэнька гавары, а то нельзя нічога поняць. Дзяражычы. Ена сама усе харашэнька зробіць. Крупейкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

халоднае, халосты, хамзаты, хамзаць, хамзель, хамзйтая, хамзйты, іібагата
2 👁
 ◀  / 433  ▶