Старонка 388
◀ / 433 ▶
ці не ушываная — усероўна манішка. Пярэдзелка. Сорочкі ушываные, багата калісь ушывалі. Ручаёўка. УШЫВАЦЬ незак. Вышываць. Унука хаділа у школу, там вучылі ушываць. Дзяражычы. Ушывалі на рукавох, каўнеры, на чахлах ушывалі. Ручаёўка. УШЫХАВАЦЦА зак. Улезці, ушчаміцца. Ты паедь у п'ятніцу, дак не ушыхуешся ні у поезд, нікуды. Дзяражычы. УЯВІК м. лаянк. Шкодны чалавек. Ух, ты уявік, нахальнік. Казярогі. Ф ФАЛДА ж. Фалда. Старые пазабіраюць фалды, як мужчынскіе штаны. Ручаёўка. ФАНДЫКІ: фандыкі навесці. Прыбрацца. Фандыкі навела да па вуліцы лынды і б'е. Прыбралась деўка, прынараділась — вот ужэ навела фандыкі. Дзяражычы. ФАНІБЕРЫЦЦА незак. Фанабэрыцца, задавацца. Фаніберыцца ему не було чым, маленькі буў, як мо мой чалавек. Ручаёўка. ФАРБОТА ж. Вязаныя карункі. Трэба звезаць у ручнік фарботу. Бывалькі. ФІГУРЭЙ м. Рубанак, якім робяць фігуры. Красівые дверы паделаў фігурэем мой дядька. Пярэдзелка. ФІЛОНЧАСТЫ прым. Філянговы. Дверы філончастые, што ены з кускоў. Ручаёўка. ФІЛЯ ж. Хваля. Вецер з поля, філя з мора, ой, давела любоў да гора (З нар. песні). Казярогі. ФОРНУЦЬ зак. Паехаць, пайсці (раптоўна). Сабраліся да як форнулі у суседнее село гуляць. Дзяражычы. Х ХАДАК м. Прылада, пры дапамозе якой вучыцца хадзіць малое дзіця. О-о, добры хадак у Тані, бацька недаўна зделаў. Дзяражычы. ХАДАНА прысл. Хадака. Ена за тухель дай хадана ат его, дак ён чуць дагнаў ее. Дзяражычы. ХАДЗЕННЕ н. Хада, хаджэнне. Так міне хадённе упеклась, не хочу хадіць тые коровы даіць. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 433 ▶