УХАДОКАЦЬ зак. Сапсаваць, прывесці да непрыгоднасці. Ён і ету машыну уходокае скора. Дзяражычы.
УХАЖОР м. Хлопец, які заляцаецца да дзяўчыны. Кавалер — ета на усіх хлопцаў, а ухажор — каторы імеець девачку. Ручаёўка. К ей ухожораў многа хаділа, а я ей гаварыла, з кім гуляць, з кім не гуляць. Чаплін.
УХАЖОРКА ж. Дзяўчына або жанчына, да якой заляцаецца хлопец ці мужчына. Я глянь, аж ены абое седяць с ухажоркаю. Дзяражычы.
УХАПІЦЬ зак. Ухапіць. Невад ухапілі да у лозу пабеглі. Дзяражычы. Ухапіў за руку і не пускае. Карпаўка. // Вырваць. Калісь пагнаў валы, две расадіны ухапілі, дак войт мне зубы павыбіваў. Первамайск.
УХВАТ м. Лаўкач. Ох і ухват твой Віця: з кіпяшчага гаршчка вухваціць. Дзяражычы.
УХЛУПІЦЦА зак. Здохнуць. Ускочыў сабака у сенцы, схапіў коўбік і пацёг — і німа, ніде не знайшлі; не удавіўся ён і не ўхлупіўсь. Дзяражычы.
УХЛУПШЫ прым. Запаўшы. Куды твая дзеўка гадіцца: бок ухлупшы, вунелі адну лёгкую, дак вунімаюць і рэбрыны. Дзяражычы.
УХЛЯРЫЦЬ зак. Ударыць. Бацька ні за што можа ухлярыць корову. Бывалькі. Гледі, не ухляр ее. Дзяражычы.
УХОДЗІЦЬ: уходзіць із сябе. Раздражняцца. Чалавек уходіць сам із себе, а ена і не гледіць у его бок. Ручаёўка.
УХОДЧЫНА ж., УХОДЧЫНЫ мн. Уходзіны. Восьмага еду на уходчыну к брату. Дзяражычы. Прыедам, дак уходчыны будуць спраўляць. Ручаёўка.
УЦЕ часц. Вось. Хлопец дома адін, адін у арміі — уцё і сем'я такая. Дзяражычы. Шчэ уцё прыде з хермы, дай сваю короўку буде даіць. Казярогі. Уцё сеялі жыта да косім на корм. Крупейкі.
УЦЕРАБЕНІЦЬ зак. Згубіць марна час. Цэлы день уцерабеніла, а нічога не дабілась. Дзяражычы.
УЦЕРЫЧ м. Ручнік. Падай уцерыч з кручка. Бывалькі. Дай уцерыча вуцерцісь. Казярогі.
УЦЕТА часц. Вось гэта. Уцёта тая Баршчоўка недалека. Вулкан. Уцётта хлопчычак памагае нам. Дзяражычы. Уцёта палучаю трэці раз па сорак рублей. Ручаёўка.
УЦЕТАВО часц. Вось гэта. Уцетаво не дай бог ба
99 👁