УНІЦІЦЬ зак. Ударыць. Так сабаку уніціў пугай, што аж падскочыў. Пярэдзелка.
УНІЧЫЦЬ зак. Ударыць. Сядь, а то як унічу рэмнем, то будеш помніць. Дзяражычы.
УНІЯТ м. Шкоднік, балаўнік. Ах ты уніят, де цебе хвороба носіць! Барэц. Іді, уніят, хоць пад'еж чого, цэлы день не стыкаецца дома. Пярэдзелка.
УНОСІЦЬ незак. 1. Уносіць. Учорі уносіла кортоплі у пограб. Дзяражычы. 2. Выносіць. Усе трэба уносіць із хаты. Ручаёўка. З хаты уносяць сталы, сланы на двор, Чаплін.
УНОСЛІВЫ прым. Жвавы, рухавы. Ее бацька буў унослівы, і ена такая, не паседіць на месці — круціцца і круціцца. Карпаўка.
УНУКА ж. Унучка. Мая унука занелась тожа сціркаю. Унука павумувае, павучышчае. Дзяражычы. Мая унука атгуляла: тады папагуляла, што була што неделі у делі, на веселлях папагуляла. Ручаёўка. Унука ты мая, а екая ты худенькая. Чаплін.
УНУЧОК м. Унучак. Унучок, іді да пераберы грыбу. Ручаёўка. Мой унучок сеголета школу кончыў. Чаплін.
УНУЧОНАК м. Унучак. Я еду к дачке унучанят гледець. Ручаёўка. У мене трое унучанят. Чаплін.
УНУШАЦЬ незак. Навучаць. Калісь унушалі старые, і старых слухалі калісь. Дзяражычы. Я сваім децям скрозь унушала толькі добрае дела. Крупейкі.
УНЫЎКА ж. Маркота, журба. Ужэ цепер з уныўкай: калі весела, калі не так, годы цепер не маладые. Ручаёўка.
УНЬ часц. Вунь. Унь і чоботы, і валенцы лежаць. Ручаёўка.
УПАДАЦЬ незак. Выпадаць, прыходзіцца.— Чого-та вы раней не прыехалі? Не упадала? — Так, збіраліся даўно, а вот толькі цепер прыехалі. Дзяражычы.
УПАДАЦЬ незак. Уніжацца. Буду я шчэ перад ім упадаць. Я на его гледець не магу. Бывалькі.
УПАДОБАЦЬ зак. Палюбіць. Я его уподобала, мой хазяін такі добры чалавек. Дзяражычы.
УПАДУВАЦЬ незак. 1 перан. Шмат працаваць. О-о, детачкі, як бы я ле семеечкі упадувала, а то я упадуваю ле чужых людей. Дзяражычы. 2. перан. Клапаціцца, дагаджаць. Чужая б не хацела і вады падаць, сказала б, шчо я ле цебе буду упадуваць. А дачка ж
78 👁