Ліля узяліся — раділіся. Бывалькі. Было, ужэ Карп узяўся мой, да свекар не знае, шчо ему даваць, так жалеў діця мае. Дзяражычы. Галя узелася, дак вы ешчэ аддельна жылі. Ручаёўка. У ее ж учора узелося двое детак. Чаплін.
УЗЯЦЬ зак. Узяць. Вазьму сабе етыя ігрушы. Вулкан. Азьмі сабе адну штуку. Дзяражычы. Коровы есць не узялі, жуякі не жуюць. Карпаўка. △ Узяць у лабеты. Стварыць становішча безвыходнасці. Віцю того узялі у лабеты, дак і пускаць баяцца к нам прыехаць. Дзяражычы. Узяць у разонт. Зразумець. Ты ж не крычы, ты ж вазьмі у разонт; хіба матка табе хоча чого плохога. Дзяражычы. 2. Узяць замуж. Із Бувалек хлопец сюю зіму хацеў узяць ее. Вулкан. Тая деўка не знала, што ён ее возьме, а от талан: хадіў і узяў. Дзяражычы. Вазьму девачку семнаццаці лет (З нар. песні). Бывалькі. 3. Стаць. От бежыць і бежыць, а тады і узяў крычаць. Мохаў.
УКАНАЎШЧЫК м. Выканаўца. Станіслаў за уканаўшчыка, па раёну нологі сабірае. Дзяражычы.
УКАПАВАЦЦА незак. Выкопвацца. Укапаваўся пограб, а сцёбка рубілася із лесу. Дзяражычы.
УКАТАЦЬ зак. З'ехаць. Ена укатала ужэ даўно з Ручаёўкі. Ручаёўка.
УКАТЫВАЦЬ незак. Выкочваць мёд. Укатываць мёд — так у нас болей говораць. Ручаёўка.
УКАШАЦЦА зак. Ублытацца, умяшацца. Ена ж укашэцца у кожнае дела, на кожнага набрэша. Дзяражычы.
УКАШУВАЦЬ незак. Выкошваць. Я буду за десяць укашуваць, абы мне далі сена на корову. Ручаёўка.
УКВОЛІЦЬ зак. Ударыць, выцяць. Адін аднаго укволяць, дак кажуць: а ты б узяў его за кіршэнь да аб зямлю. Пярэдзелка.
УКІДАЦЦА незак. Імкнуцца. Цепер у багацтва не ўкідайся, абы здороўе було. Дзяражычы.
УКІНУЦЦА зак. 1. З'явіцца. Такая ненавісць укінецца у чалавека. Крупейкі. 2. Здарыцца. Укінуўся на людей ціх. Ручаёўка. 3. Захапіцца. А мой дак укінуўся у кніжкі: чытае день і ноч. Дзяражычы.
УКІНУЦЬ зак. 1. Укінуць. Укінь маленькую рыбку у рэчку. Дзяражычы. Нада у дежку укінуць немнога закваскі. Пярэдзелка. 2. Наліць, накласці. Я табе ўкіну,
76 👁