Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
I маццы, i даццэ нада убірацца да гуляць: даццэ трэба i накрасіцца, i губы падвесці. Чаплін. УБГЦЦА зак. 1. Забіцца. Упаў з каня, чуць не убіуся. Бывалькі. 2 перан. Прыйсці ў роспач. Убіцца з таей рыбай. Крупейкі. Д Уб'щца у петуха (пёўня). Вельмі стаміцца. Папатрусіцца на тых танцах, дак уб'ёцца у петуха. Дзяражычы. Убіўся у петуха, а нема чого гледець на тую роботу. Карпаўка. На той робоці уваб'ёшся у пёўня. Пярэдзелка. Уб'щца ў галаву. Запомніцца. Убілася у галаву ему дурная думка. Ручаёўка. Каці убілася у голаву, што захварэла ракам, дак сосохла на скепку. Чаплін. УБЛАГА'ЦЬ зак. Упрасіць. Чуць ублагалі его, дак паехаў прывезе машыну дроў. Дзяражычы. УБЫ'ЦЬ зак. Ужыцца, прабыць. Ена баба такая, што не убуде у нас. Дзяражычы. ён ніде не убуде. Казярогі. УВАБРА'ЦЬ зак. 1. Убраць, звезці з поля. Хлеб увабралі увесь. Дзяражычы. Еты год пасеела трохі проса да такое добрав уроділа, дак добра, шо увабралі да етых дажджоў. Ручаёўка. 2. Схаваць. Я ж аставіла у карзіні, ай вы мо увабралі куды ад децей? Бывалькі. УВАГНА'ЦЬ зак. Захапіць i пагнаць. Нас ycix увагнилі аж у Хвайнікі, а партызаны аслабанілі. Ручаёўка. УВАЖА'ЦЬ зак. Паважаць, кахадь. Жывуць ены хорошо, ён ее уважав. Дзяражычы. УВА'ЖЛІВЫ прым. 1. Уважлівы. Таня так добра чытае, такая уважлівая, усё слухае i запамінае. Ручаёўка. 2. Уступчывы. Е уважлівые деці: свае цацкі параздаюць. Дзяражычы. УВАЖЬІ'ЦЕЛЬНЫ прым. Уважлівы. Добры хлопец папаўся ёй, уважыцельны: І старому драстуй дасць, i малога не абідіць. Пярэдзелка. УВАЗНА'ЦЬ зак. Спазнаць. Увазналі люді войну, як страшка було: мы ж два гады булі пад немцамі. Бывалькі. Я увазнала ета недаўна. Дзяражычы. УВАЙСЦІ' зак. 1. Увайсці. Увайді у хату, чого ты там стаіш. Бывалькі. Я увайшла i гавару, шчо там араюць, а ён: а чого ены там аруць? — деруцца значыць. Дзяражычы. 2. Набрацца сілы, моды. Скасілі сена, І кдрдошка шчэ увдиде. Дзяражычы. Маленькі буў такі слабенькі, кволы, a тады, бач, увайшбу, дак люба гледець. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галавў, гблаву, гнйлі, кдрдбшка, сосбхла, ублагаць, убщца, убыць, убёцца, убўде, увабраць, увабёшся, увагнаць, уважаць, уважьіцельны, увазнаць, увайшбў, увдйде
5 👁
 ◀  / 433  ▶