Старонка 359
◀ / 433 ▶
толку говорыць. Бывалькі. Толку найці. Дабіцца разумення. З маткаю роднаю толку не найдеш, а то са свекрухаю. Дзяражычы. ТОНЕНЬКІ прым. Вельмі тонкі. Я набрала тоненькіх цёсачак. Дзяражычы. Посцілкі ткуць з тоненькай пражы, а еслі тоўстая пража — завецца коц, або радно. Крупейкі. Памянш. тоненечкі. Націнне вісокае, а самі тоненечкіе. Ручаёўка. ТОНКАСЦЬ: тонкасці дабіцца. Дазнацца праўды. Чого ж ты не разузнала добра, я б ужэ тонкасці дабілась. Дзяражычы. ТОПКА ж. Паліва. Сёлета топкі хваціць, бо торх вусах. Дзяражычы. ТОПЛІВА н. Паліва. Прывезлі торху, я седжу і думаю: усіх абеспечыла, а сама без топліва асталась. Дзяражычы. ТОПЛЯ ж. Грузкасць. Топля — месца на дорозе, якое весною набракае водою. Пярэдзелка. У канцэ вуліцы топля пастаянная — ні прайці, ні праехаць. Мохаў. ТОРБА ж. Торба. Рэптухаў нема цепер, е торбы. Ну і беруць субар еты у конскую торбу. Ручаёўка. 2. Школьная сумка. Іде у школу, а торба па земле цягнецца. Дзяражычы. 3. Жаночая сумка. У нашай Тэклі чатыры торбы: і беленькая, і жаўценькая, і зелёная, і красная. Ручаёўка. ТОРГНУЦЬ зак. Пабегчы хутка. Як торгнулі, дак толькі пяткі мелькаюць. Дзяражычы. ТОРТАЎСКІ: тортаўскі платок. Суконная хустка. Тортаўські плоток — хорошы плоточак суконны, тоненькі. Бывалькі. ТОЎСТАЯ прым. Цяжарная. Ена не раділа шчэ, хаділа такая тоўстая. Дзяражычы. ТОЎСТЫ прым. Тоўсты, поўны. Рукі тоўстые, як заверты. Дзяражычы. Хорошая, поўная, тоўстая — ета усеадно. Ручаёўка. ТОЧНА прысл. Дакладна. Не, ета не вудумка, ета точна. Дзяражычы. Точне так і було, як ён расказуе. Крупейкі. ТОЧЫЦЦА незак. Струменіцца. Пад Любечам ручаёчак точыцца. Казярогі. ТРАВІЦЬ незак. Атручваць. Жукоў не травіць, дак не аберэсся. Дзяражычы. Травіць мошак (мошкі). Лодарнічаць, займацца балбатнёй. Деўкі седяць мо два
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 433 ▶