Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
чые хаділі, а немцы усіх палавілі: кіпетку напараць, да тады туды курыцу. Дзяражычы. СЫЧА'С прысл. Зараз. Сычас картуз зніме. Бывалькі. СЫЧЬГ мн. Сорт бульбы, скараспелка. Іді у стобку, наберы сычбу.—■ Де тые сычы? — Не бачыш? У вуглу. Пярэдзелка. СЮДА' прысл. Сюды. Хаді сюда баржэй. Ручаёўка. Сюда шляху нема да Любеча. Чаплін. СЯГО'ДШ прысл. 1. Сёння. Сегодні зварым уху. Дзяражычы. Сегддні многа ганчакоў ходіць. Ручаёўка. 2. У гэтым годзе. Бурачкі булі бо сегодні добрые. На зіму хопіць. Дзяражычы. СЯДЗЕ'ЦЬ: сядзёць на акарку. Быць на ўтрыманні. Дваццаць гадбу ужэ, а седіць на акарку. Дзяражычы. Сядзёць дзёбам. Быць аднолькавым, не расці. Маньцы шаснаццаць годоў, а ена сед'щь дёбам. Чаплін. СЯДНО' прысл. Усё роўна. Седнб наварачуюць панашаму. Дзяражычы. Я так не хацела, каб ена на настаўніцу вучылась, а ена седно пайшла, дуока ей наравіцца ета робота. Пярэдзелка. СЯДУ'Н м. Фасоля, якая не ўецца. Пасаділа седун, дак добра, а на круцяк нема де тычак узяць. Дзяражычы. Седун пасаділа сеголета на агароде, добра урадіўся. Крупейкі. СЯДУ'ХА ж. 1. Фасоля, якая не ўецца. У мене е тынная квасулька i седуха. Дзяражычы. Седуха — невысокая квасуля, кусцікам расце. Ручаёўка. 2. Курыда, якая сядзіць на яйках. Седухі парасседалісь, не сагнаць з седала. Дзяражычы. СЯЕ'НАЧЬГ прысл. Гэтай ноччу. Сеёначы пазасыналі ўдолі. Дзяражычы. Сееначы зарабіла граху, дак ні повезу, ні панесу. Чаплін. СЯЙЧА'С прысл. Зараз. Тапчані сейчас говораць, калісь гаварылі камы на тоўчаную кортоплю. Дзяражычы. СЯКА'ЦЬ незак. Смаркаць. Секай, секай, унучак, носік. Бывалькі. СЯКА'Ч: даць секачбу. Пакараць. Я табе дам секачбу. Ручаёўка. СЯКРЭ'ТНА прысл. Сакрэтна. Ены ж хоць бы секретна делалі, а то вочывідна, нікога не баяцца. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гадбў, говбраць, кортбплю, седщь, седўн, седўха, седўхі, секачбў, сычбў, сягодш, сядзець, сядун, сядуха, сяеначьг, сяйчас, сякаць, сякач, сякрэтна, чбў
1 👁
 ◀  / 433  ▶