старык часы строіць. Дзяражычы. 3. Спраўляць. Тую долю Каці стусуюці: учора іззывалі, вечар строіла. Ручаёўка.
СТРОІЦЦА незак. 1. Будавацца. Строіліся мы у семнаццатым гаду. Пярэдзелка. 2. Збірацца, намервацца. Я усе строюсь гарэлку падаваць. Ручаёўка.
СТРОЙ м. Строй. У страю ходяць. Дзяражычы.
СТРОЙ м. 1. Будоўля. Шчэ хорошы кусок, у строй бы пошоў, а ён аткінуў. Дзяражычы. 2. Драўніна для будоўлі. З добрага строю хата буде сто гадоў стаяць. Ручаёўка.
СТРОК м. Тэрмін. Брау у Колі, тысячу аддаў у строк. Бывалькі. Строкі, кажа, проходяць, даўжны угадаць сына. Крупейкі.
СТРОНУЦЦА зак. Крануцца. У его серца стронулася з места. Чаплін.
СТРОЧКА ж. Стужка. У косу строчку увязуюць. Дзяражычы. Дай бо мне строчку для кос. Бывалькі. Калісь каса у мене була, строчкі заплетала. Ручаёўка.
СТРОЧНА прысл. Тэрмінова. Сваяк сказаў: «Строчна выежджай, дак квацера буде». Дзяражычы.
СТРУМЕНТ м. Інструмент. Сейчас жа мне готоўце струмент. Дзяражычы.
СТРУЦЕНЕЦЬ зак. Здохнуць (пра жывёлу). Каб ты струценела. Казярогі.
СТРЫГУН м. Конь двух год. Бач, екі у Івана стрыгун бегае. Дзяражычы.
СТРЫЖАЧКА ж. Кароткавалосая дзяўчына. Ох, детачкі, ох, стрыжачкі, вы мае, вы ж свае косы шампунькаю мыеце, а мы нічым. Дзяражычы.
СТРЫБУТНЕЙШЫ прым. Здаравейшы, мацнейшы. Мая матка слабенькая, а твая шчэ стрыбутнейшая. Дзяражычы. Адін слабы чалавек, а другі стрыбутнейшы. Крупейкі.
СТРЭЛКА ж. Сцябло цыбулі. Пошоў лук у стрэлку — плахі. Ручаёўка.
СТРЭЦІЦЦА зак. Сустрэцца. Пашлі по гораду да са сваімі деўкамі стрэцілісь. Дзяражычы. Стрэціліся з ім, пабеседавалі. Ручаёўка.
СТРЭЧАННЕ н. Рэлігійнае свята ў лютым. Стрэчанне — стрэчаецца зіма з летам. Чаплін. Як на стрэчанне вол вады нап'ецца, дак буде цёпла. Чаплін.
76 👁