Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
СТРА'ДНІК м. Пакутнік. Бедные вы деткі, страднікі ву мае, мучаць вас там, дак хоць тут пагуляйце. Дзяражычы. СТРАЖЭ'Й прысл. Болын строга. У гораді стражэй говораць. Дзяражычы. СТРАКА'ЦЬ незак. Сустракаць, спатыкаць. Маць его стракала за селом. Дзяражычы. Маці дачку да у дарозі стракае (3 нар. песні). Первамайск. Дак стракаць добра, а праважаць горка. Ручаёўка. СТРАМГЦЬ незак. Сарамаціць. Я ее страмлю, страмлю, чогб ты у такім гразным плацці ходіші Казярогі. СТРА'МНА прысл. Сорамна. Страмна було, як матка стала пры усіх крычаць на мене. Бывалькі. CTPAMHI'K м. Сарамнік. Ойжа, страмнік, i не страмна табе перад людьмі, куды ты вышаў на вуліцу у такой кухвайцы, ее толькі закінуць трэба. Пярэдзелка. СТРАПРЛІНА ж. Кроква. Страпіліны у цебе, Хведос, неважные. Казярогі. СТРАСЦІ'ЦЬ зак. Ссукаць. Як упраўлюся, дак шчэ i ніткі страшчу. Мохаў. Оцета я стрысціла две ніткі. Цясны. СТРАХАВІ'К м. Дзіцячая гульня ў мяч, які кідаецца на дах. А де Лёня? — Вон там, у страхавік гуляв. Пярэдзелка. СТРАХІ'ДЛА н. Страшыдла, страхоцце. Ему спаказалась, шо ета такое страхідла, шо калі у дерэўню увойде, дерэўні не буде. Первамайск. СТРАЧА'ЦЬ незак. Сустракаць, спатыкаць. 1ду у магазін, страчаю етага чалавека, пытаю: ці праўда ета, што ты едеш у Маскву? Дзяражычы. Страчаць вас не буду. Казярогі. СТРА'ШКА прысл. Страшна. Ему ужэ страшка жаніцца. Дзяражычы. Кого хороняць да глыбока, глыбока закапаюць, дак страшка так. Дзяражычы. Я такая худая стала, дак страшка гледець. Казярогі. СТРАШКІ' прым. Страшны. Бацька забалеў ракам, дак страшкі, страшкі стаў. Дзярахшчы. Вада да страшка, ніколі не купаюся. Крупейкі. СТРО'ЕНЫ дзеепрым. Уцеплены, ацеплены. Шчэ i мае дверы не стровные. Дзяражычы. СТРО'ЩЬ незак. 1. Будаваць. Сёлета кончылі стрбіць хлеў. Ручаёўка. 2. Ладзіць, рамантаваць. Узяўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ctpamhik, страсціць, страшчў, строены, строщь
3 👁
 ◀  / 433  ▶