Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ла na старыку, а цепер ужэ не бродім, ужэ нельга, нельга. Дзяражычы. Ле школы, ржа раней не так цекла, на старику ужэ луг цепер. Пярэдзелка. На маёй памеці ужэ сколькі старыкбу було на нашай рацэ. Мохаў. СТАРЬГК2 м. Поўня. Маладік сходіць, а старик наступав. Бывалькі. СТАРЫНА': у старину (у старинку). Некалі, даўно. У старину, мае деткі, жылі люді бальшымі сем'ямі. У старину мала было рыбалак, а бацька мой—рыбалка. Дзяражычы. У старинку худобы багата було толькі у кулакоў, у бедных адна корова, а то i саўсім нічога не було. Бывалькі. СТАРЫ'ННЫ прим. 1. Вельмі стары. Калісь круга сядуць дай прэдуць — старинные прастарынные люді. Ручаёўка. 2. Даўні, старадаўні. Му новые песні знаем i старинные прастарынные пеём. Казярогі. Важыць — старыннае слова, казалі: ізваж мне, а цепер — весіць. Ручаёўка. СТАФЫЦЬ зак. Здзерці. Сегодні старым таранікі. Рудня Марымонава. Старыла кортоплі да напекла драчоў. Чаплін. СТАРЭ'Й прым. Старэйшы. Еты чалавек старэй за мене. Пярэдзелка. СТАРЭ'НЕЧКЛ прым. Вельмі стары. Жылі у старэнечкай хаццы. Казярогі. СТАУБУ'НЧЫК м. Невялічкі гаршчок. Баба, а ты толькі стаўбунчык баршчу наварила? Дзяражычы. СТА'УЛЯЦЬ незак. 1. Ставіць, Машину стаулею. Ручаёўка. А у вас стаулеюць май на трощу? Дзяражычы. 2. Будаваць. Прыехаў да пагледеў, як мне плотнікі хлеў стаўлелі. Пярэдзелка. Аддельна анбары, клеці стаўлелі. Ручаёўка. СТАУПІ'ЦЦА зак. Стоўпіцца, сабрацца. Чо вы стаўпілісь тут да не расходіцесь нікуды. Дзяражычы. СТАЦЬ зак. 1. Пачаць, пачацца. Калісь баба завіла жыта на паласе, думала, пабаяцца жаць, а камсамольцы сталі тое жыта з завіццю жаць. Дзяражычы. Як ваш а стала, мы сюды пераехалі. Ручаёўка. 2. Рабіцца. Вечарам паслалі кабыліцаю, прыўёз пакет, a кабыліца була рыжая, а стала белая — пад пенай. Дзяражычы. СТАЯ'К м. Комін. Цягне у печку плоха, трэ ужэ стаяк ат сажы вучышчаць. Пярэдзелка. СТАЯ'ЦЬ незак. 1. Стаяць. Града дубіны статіла. Дзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семямі, старыкбў, старыкў, старэнечкл, стаубунчык, стауляць, стаупіцца, стаўбўнчык
3 👁
 ◀  / 433  ▶