Старонка 340
◀ / 433 ▶
СТАРАДНЫ прым. Стары. Інцерасней, штоб ад старадных етых людей пачуць. Пярэдзелка. СТАРАДРЭЎНІ прым. Пажылы, у гадах. Хлопец тожа на гацях роботае, ото той старадрэўні — ужэ сорак годоў. Дзяражычы. СТАРАЖЫ мн. Пчолы, якія пільнуюць вулей. Старажы етые нікуды не лётаюць. Ручаёўка. СТАРАНА м. 1. Бок. Козлічкі — делае две косачкі: адну на адну сторану, а другую — на другую. Бывалькі. Павело у сторану — памаракі водяць. Дзяражычы. Нашы цегаюць сеткі на етай старане. Казярогі. 2. Старана, палавіна гумна ад току да сцяны для ўкладкі збожжа. Нашы кладуць снапы у ету сторану. Крупейкі. 3. Старонка, мясцовасць. Ні того я, мамачка, плачу, што чужая старана, а того я, мамачка, плачу, проходіць моладасць мая (З нар. песні). Карпаўка. СТАРАТЛІВЫ прым. Старанны. Девачка такая старатлівая. Дзяражычы. СТАРАТНЫ прым. Старанны. Діця такое маленькае да як камашка старатнае. Дзяражычы. СТАРАЦЦА незак. Клапаціцца. Ніхто аб ёй не стараецца. Дзяражычы. СТАР'Ё н. Старызна, старое адзенне. Етага стар'я у кожным вуглу хватае. Дзяражычы. Стар'ё мы здаем каравашніку. Казярогі. СТАРУН м. Мяцеліца, завіруха. Старун — крэпкі вецер, буран. Пярэдзелка. СТАРУЧЫ прым. Вельмі стары. Такая ужэ старучая, мне мо сто годоў буде. Дзяражычы. Я ужэ баба старучая, старучая. Ручаёўка. СТАРЧАКА прысл. Старчма. Ішоў, ішоў і упаў старчака. Пярэдзелка. СТАРЧАНЯ н. Дзіця жабрака. Калісь старчанята хаділі са старцам. Дзяражычы. СТАРЫ прым. у знач. наз. 1. Стары. Шчо старые говорáць на глум, дак молодое беры на вум. Дзяражычы. 2. Муж. Я слухаю да кажу: лянь, як весела пее, а стары мой так танцуе, вубівае. Бывалькі. СТАРЫ: у старую гадзіну. Некалі, у прошлыя часы. Ета у старую гадіну так вубіраюць і перабіраюць, а цепер самі дабіваюцца, каб замуж вуйці. Дзяражычы. СТАРЫК м. Старыца. Старое русло — его называюць старык. Пярэдзелка. Перабрыдом воду, а вада хаді
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 433 ▶