Старонка 336
◀ / 433 ▶
СПАСЕННЫ прым. Рэлігійны, набожны. Ены ужо такіе спасенные. Ручаёўка. СПАСІЦЕЛЬ м. Рэлігійнае свята. На гору на спасіцеля палезла, да упала і ногу паламала. Ручаёўка. СПАСІЦЦА незак. Выкананне ўсіх абрадаў спаса. Ні спасіўся, ні маліўся, чым я богу прыявіўся. Первамайск. СПАСОБНЫ прым. 1. Здатны, здольны. Коля мой способны к вучэнню. Ручаёўка. 2. Працавіты. Пара способная: і ён такі, шчо не згуляе, і ена усё за роботаю. Дзяражычы. СПАСЦІСЯ зак. Выратавацца. Пусціў немец вал вады — спасісь ад вады. Пацеры многа було. Дзяражычы. Можа, му спосомся. Ручаёўка. СПАТАРОЧЫЦЬ зак. Усхваляваць, узрушыць. Прышла пол мыць, а тые деці так мене спатарочылі: у мене сваіх жа нема. Дзяражычы. СПЕКЦІ зак. Спячы, засмажыць. Ена ж коўбічак як начыніць да перчыку накладе, да цыбулькі да спечэ. Дзяражычы. Хаця б ты чого задумала да спекла. Вулкан. СПІЛЯЦЬ зак. Спілаваць. Высокую сасну спілялі. Крупейкі. СПІСАВАЦЦА незак. Весці перапіску. Му спісываліся пісьмамі. Дзяражычы. Таня доўга спісавалась са мной. Казярогі. СПІСАК: на спісак пісаць. Адзначаць, занатоўваць што-небудзь. Брыгадзір піша на спісак. Дзяражычы. Ена прама на спісак піша. Ручаёўка. СПІЦЦА зак. Спіцца. З етай Просей век не сап'ешся. Дзяражычы. О-о, з ею нельзя спіцца, усеадно ее верх буде. Цясны. СПЛАКАЦЦА зак. Выплакацца. Ена так сплакалась, чуць паехала і усё вочы вуцірала. Дзяражычы. СПЛОЧ прысл. Скрозь, запар. У нас навадненне не сплоч: на вышшым сеем, а нізіны косім. Первамайск. СПЛЮЧЫ дзеепрысл. Лёгка, без напружання. І сплючы сваe вувучыла я. Дзяражычы. Уранні сплючы даю корову. Крупейкі. СПОДНІЦА ж. Спадніца. Сподніца доўгая у цебе, ты б трохі падшыла ее. Бывалькі. СПОЛЬГА ж. Спакой, спачынак. Нада табе спольга. Дзяражычы. Калі б я спольгу давала назе, то б ена і вылечылась. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 433 ▶