Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
наплянку, а то аклякнеш. Бывалькі. Акляк, пасінеў, як гусіны пуп, i стаіць, не іде у хату. Дзяражычы. АКО'НЧЫЦЦА зак. Скончыцца. Молоко окончилась, заутра прыходьце. Казярогі. Акончылась сёлета молоко, месяц да целення астаўся. Ручаёўка. АКО'РТНА прысл. 1. Дакладна, пэўна. Акортна дагаварыцца нада. Дзяражычы. Я табе акортна гавару, што ее прывезуць. Ручаёўка. 2. Хутка. Робіць да дабрэнна, дай акортна. Дзяражычы. 3. Добра. Зделаць усе нада акортна. Дзяражычы. АК.РА'3 1 прысл. Якраз. Летась, акраз у жніва езділі. Рудня Марымонава. Прывезлі чобаты бацьку, а ены мне акраз. Чаплін. АК.РА'3 2 часц. Іменна. От узялі да акраз его направілі у Лоеў децей везці. Ручаёўка. АКРА'ИКА ж. Тканы або пленены пояс. Калісь акрайкі-паесы ткалі. Вулкан. Жэншчыны калісь падперазувалісь, называлась акрайка. Дзяражычы. Поесам падвязувалісь па кажухах, па світках, а акрайкамі хлопцы падвязувалісь по сорочках ушываных, i кіціцы булі на баках. Баба бабіць, несе пелёначку, шапачку, абезацелна акрайка даўжна быць. Пярэдзелка. АКРАПГЦЦА зак. Абжыдца, усталявадца. Акрэпшсяv люді, курэнікі паставілі, з землянак, паграбоў павуходілі. Бывалькі. AKPA'C м. Масць. У сабачанят не такі акрас, як у маткі. Дзяражычы. АКРУ'ЖНАСЦЬ ж. Акруга. Далека наша акружнасць занімае. Первамайск. АКРЭ'ПНУЦЬ зак. 1. Паздаравець, набрацца моды. Пажыве два месяцы у мене, дак акрэпне унучак, дахтары так i сказалі. Пярэдзелка. 2. перан. Абжыдца. Пад'ёмных не палучыла, жалаванне не палучыла, німа у ее нічагусенька — нехай пака акрэпне, а тады вьушле доўг. Первамайск. АКСЮ'ЛЯ выкл. Выгук для адгону жарабят. Аксюля, аксюля, ідіце адсюль. Аксюля, у хлеў. Ручаёўка. АКУКО'БЩЬ зак. Даглядзець. От, екая ты нехорошая деўка, хоць ба ты сваю голаву акукдбіла. Дзяражычы. АКУРА'ТНА прысл. Пристойна. Бн такі цікавы, такі скромны, так веде себе акуратна. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

akpac, акончыцца, акраика, акрэпнуць, акрўж, акукобщь, вь^шле, падёмных
2 👁
 ◀  / 433  ▶