СЕНЦЯБРО' н. Верасень. Заутра первое сенцебрд. Ручаёўка. СЕ'ПАЦЬ незак. 1. Торгаць. Як начала костка на назе расці, дак так сёпала i сёпала. Пярэдзелка. Загнала скабку пад ногаць, дак так сёпае. Ручаёўка. 2. Цяжка дыхаць. Калі разыграецца целя, дак аж сёпае корова. Дзяражычы. 3. Размаўляць ca злом, крыкам. То хорошая маладіца: i раскажа, i пасаветуе, а не то, шо як другая: сепае. Крупейкі. 4. Біць. Корова круць-круць, хвостом сёпае. Дзяражычы. СЕ'ПНУЦЬ зак. 1. Ударыць, выцяць. Да руку сёпнула, аж пачарнела уся. Ручаёўка. 2. Тузануць, шмаргануць. О так сёпніце, дак ено i атчэпіцца. Пярэдзелка. Сёпніце за варатнік, дак ена i упаде. Чаплін. СЕРАДЗІ' прыназ. Пасярод. Сераді дорожачкі сустрэўся с аццом (3 нар. песні). Первамайск. СЕРАДО'ЛЫПЬІ прым. Сярэдні. Вольга большая, Тацяна серадольшая, а я меншая. Дзяражычы. Серадольшая летась у больніцы лежала. Ручаёўка. СЕРАПЕ'КА ж. Лодар, гультай. Хорошая такая маладіца, толькі серапёка. Онь іде, дак нача серапёка, чуць цягнецца. Дзяражычы. СЕРПАРЭ'ЗШК м. Крываўнік. Атарві серпарэзніку да прыкладі, кроў i перастане. Бывалькі. Серпарэзніку натоплю i даю піць. Чаплін. СЕ'СЛА ж. Трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах). Ена пашыла штаны сёслам назад. Рыгор так сёслам трусіць, поле проса, аж кульман ходіць. Дзяражычы. Трэба ужэ табе на штаны сёсла паставіць. Пярэдзелка. Адразаецца полотно, уподдби насавога платка, потым разразаецца на укосіну, ушываецца i палучаецца сёсла. Рудня Марымонава. Цепер з кліночкамі шыюць, а тады сёсла. Чаплін. СЕ'УБІТ м. Сейбіт. Ета сёўбіт прышоў полуднаваць. Ручаёўка. СЕ'ЧАНЬ ж. Сечка з буракоў, капусты, травы. Прыгатовіць нада сёчані свінням. Казярогі. Насекла сёчані i накарміла кабана. Ручаёўка. СЕДНІ прысл. Сёння, сягоння. Ены ж печ сёдні neрабіваюць. Дзяражычы. Пішы, як учорі, так i сёдні, а ены сёдні не касілі саўсім. Бывалькі. C'EMAK м. Здымак. Дак с'ёмак даў доктар, дак там дірачка такая, як рыбеччае вочка. Дзяражычы
Дадатковыя словы
cemak, дбльшая, дорбжачкі, корбва, сепаць, сепнуць, серадолыпьі, серапека, серпарэзшк, сесла, сеубіт, сечань, сёмак, уподдбй
1 👁