Старонка 320
◀ / 433 ▶
дзелка. 2. Сарафан. Мода пашла на сарахваны. Чаплін. САРАЧЫНЫ мн. Памінкі. Наварылі на сарачыны усего, люді благадарылі. Бывалькі. Девяціны, сарачыны, палугодкі і годкі — так памінаюць покойніка. Дзяражычы. САРТОВЫ прым. Добры па якасці. Екіе не тканые, екіе не сортовые — усерауно скацерка. Пярэдзелка. САРЦАВІНА ж. Асяродак. Згніла сарцавіна у ігрушы, а шчэ стаіць крэпка. Казярогі. САСНЯК м. Сасоннік. Погоны кортоплі ото к саснеку булі. Дзяражычы. Хадем у сасняк, дак хоць грыбоў прынесем. Пярэдзелка. САСОХНУЦЬ зак. Вельмі пахудзець. Матка сасохла на ее глядячы. Бывалькі. Бач жа сосох як, а то рукі гладкіе булі. Дзяражычы. Раней так була сосохла, аж кружэнне у галаве. Ручаёўка. САСТРОІЦЬ зак. Пабудаваць. Шчо ены там сострöілі? У етай пажывуць і тую строяць. Дзяражычы. САСУЛЬКА ж. Лядзяш. Сасулькі пацеклі, а сонца усё нема. Пярэдзелка. САТВАРЫЦЬ зак. Зрабіць. Ужэ пакупку сатварылі. Дзяражычы. САТКНУЦЬ зак. Надзець (абутак). Саткнула чобаты да пашла. Ручаёўка. САЎСІМ прысл. Зусім. Жыць добра і не саўсім. Бывалькі. Адін саўсім не роботае. Вулкан. А цепер саўсім другая жысць. Казярогі. САХА ж. Шула, слуп. Сохі станавіць нада у гумне. Пярэдзелка. Стоўб калодзежа-жураўля. У нас сохі делалі дубовые, а цепер ужэ калонкі паставілі. Казярогі. Саха у колодезя саўсім старая. Ручаёўка. САХАРКА ж. Самагонка з сахару. Да тут багата хто сахарку гоніць, толькі ніхто не прызнаецца. Пярэдзелка. Ой, деўкі, мае мужыкі пробуюць етую сахарку піць. Чаплін. САЦІНА ж. Сацін. Саціны чатыры метры прыслалі. Ручаёўка. Во у мене хвартух з саціны. Чаплін. САШЫЦЬ зак. Сшыць. Сашыю полкі сегодні. Казярогі. САША ж. Шаша. Па сашэ, казаў шохвір, машына вельмі скора еде. Ручаёўка. СВАБОДНАЯ прым. у знач. наз. Нецяжарная. Дак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 433 ▶