РЭЗВІНЫ мн. Рэзгіны. Калісь рэзвіны былі, сычас ета ужэ павыводілась. Ручаёўка. РЭЗКІ прым. Прарэзлівы. Разговор у его рэзкі. Ручаёўка. РЭМЧЫЦЬ незак. Бегчы хутка. Бачу, рэмча мая свекруха, аж пыл леціць. Рэмчыць прама у ету сторану. Дзяражычы. РЭПА: як рэпу грызць. Добра рабіць што-небудзь. Ты б прышоў ле стала, як рэпу грыз, чытаў. Дзяражычы. РЭПЕТАВАЦЬ незак. Злавацца, сердаваць. Рэпетавала, рэпетавала, а я пошоў да нагуляўся сабе. Пярэдзелка. РЭПНУЦЬ зак. Лопнуць, трэснуць. Ты ж рэпніш еушы. Первамайск. РЭТУШКА ж. Ракавіна. А зараз будуць за рэку ездіць рэтушкі лавіць да сеч лозу. Дзяражычы. РЭЎЦІ незак. Раўці. Будеш рэўці дорогаю. Ручаёўка. Ён пошоў у цэркву і пачаў рэўці. Казярогі. РЭХТ прысл. Досыць, даволі. Прынесла, напаіла, аж не йде. Я тады рэхт даваць ему. Чаплін. С САБГАТАЦЬ зак. Скамячыць. Ён сабгатае, сабгатае ее. Усё у кучу сабгатае. Ручаёўка. САБІРАЦЦА незак. Збірацца. Ета мы тут удовы сабіраемся. Дзяражычы. К ёй бабы сабіраюцца — поўна хата. Пярэдзелка. САБІРАЦЬ незак. Збіраць. Лён кажуць сабіраць, а куды ж его сабіраць. Дзяражычы. На той паляні адны деці грыбы сабіраюць. Пярэдзелка. САБОЮ прысл. На сабе. Да пасля вайны строілісь собой, да цегалі лес на себе, і новоз собою вазілі. Дзяражычы. Послі вайны аралі сабою, да валачылі сабою, да нарыхтоўку сабою здавалі. Ручаёўка. САВЕТАВАЦЦА незак. Раіцца. Савётавацца іці куды-небудь ці не? Ручаёўка. Пойдуць савётувацца і будуць шо-небудь делаць. Дзяражычы. САВЕТУВАЦЬ незак. Раіць. Ніхто не савётуваў, а я думаю: к етуй рані прыкладу. Ручаёўка. САВІЦЬ зак. Звіць. У саду цветы рвала, да савілі венок. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
114 👁