расадіны ухапілі — войт зубы павыбіваў. Первамайск.
РАСІНА ж. Раса. Уранні ні расіны не було на траве. Дзяражычы. △ Расіны у році не було. Быць галодным. Ат самага рання расіны у році не було. Карпаўка.
РАСКАЛІНА ж. Бездарожжа, бездараж. Было ета дела на раскаліне, а бабы ішлі у пасталах, пападмочуваліcь. Крупейкі.
РАСКАЛІЦЦА зак. Распаліцца. Трэба так раскаліцца, такі смурод пашоў ад скаварады. Ручаёўка. Як раскаліцца, дак і тут, і тут гарачэнна. Чаплін.
РАСКАЛЛЕ н. Зімні перыяд, калі дарогі пакрываюцца лёдам. Паехаў кабылай на раскаллі у Лоеў, чуць кабылу не перав'ёў. Пярэдзелка.
РАСКАПУСЦІЦЦА зак. груб. Рассесціся. Раскапусцілася на усю лаўку, шчо не падступіцца. Дзяражычы.
РАСКВАСІЦЬ зак. Рассячы. Шура, ты сакераю голаву мне расквасіш. Карпаўка.
РАСКІНУЦЬ зак. Раскінуць. Машына чарпакамі нагружуе і везе, гной раскіне і зноў еде. Чаплін. 2. Паслаць пасцель. Раздевайся, я раскіну пасцелі. Дзяражычы.
РАСКІРАЧЫЦЦА зак. Раскарачыцца. Чого ты раскірачылась, як старая баба. Крупейкі. 2. перан. Пайсці ў разлад, уразброд. Галава раскірачылась, не знаю, шчо прыдумаць. Бывалькі.
РАСКОХАЦЦА зак. Развохкацца, развойкацца. От табе, раскохкалась, заўтрі ж трэба ехаць у Лоеў. Казярогі. 2. Расквахтацца (пра курыцу). Раскохалась, ніяк с кубла не згоніш. Крупейкі.
РАСКОША ж. Роскаш, спакой. У нас нема діцяці, дак роскоша Віцю була. Дзяражычы.
РАСКОШКА: у раскошку. Удосталь. Сэканом, не дай децям у роскошку з'есці, дак і купіш шчо. Дзяражычы.
РАСКОШНЫ прым. Раскормлены, тоўсты. Водачку пілі, меды елі, ена, баба, роскошная була. Ручаёўка.
РАСКРУТКА: даваць раскрутку. Прабіраць, выгаворваць. У панеделак буде раскрутку даваць нам. Дзяражычы.
РАСНЫ прым. Буйны. А маліна була такая расная, як ігрушы. Дзяражычы. 2. Ураджайны. Жукоў багата на жыці? — Багата.— Дак буде раснае, ядранае. Дзяражычы. 3. Пышны, густы. Ой, ў агороді верба расна, там стаяла деўка красна (З нар. песні). Дзяражычы.
81 👁