Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
РАЗАРЭ'ННЕ н. Непакорнасць, непаслухмянасць. Харашэ жылі, не було разарэння ніякага, слухалі свекра. Дзяражычы. РАЗБА'ЛАВАЦЦА зак. Разбэсціцца. Я его сомога naбачу i скажу: не астаўляй ты деўкі дома, ена не буде вучыцца, ена ж ета так разбилуецца. Ручаёўка. РАЗБАРСА'ЦЦА зак. 1. Разуцца. Разденусь, разборсаюсь i тады шарую. Дзяражычы. 2. Раздзецца. Ну, давай, Сашок, разбарсайся да лажысь спаць, я табе ужэ наслала пасцель. Пярэдзелка. 3. перан. Стаць распушчаным, недысцыплінаваным. Вы ж его васпітуйце, а то ён без мене зусім разбарсаўся, деўкі. Пярэдзелка. РАЗБЯЗУ'ЛЕЦЬ зак. Разбэсціцца, стаць непаслухмяным. Разбезулелі деці І не слухаюцца. Пярэдзелка. РАЗВАЖА'ЦЬ незак. 1. Разважаць. Калі сядам удвох дай разважаем, де мы будам жыць у старасці. Бывалькі. 2. Угаворваць. А мой мілы п'е, гуляе, ён на мене не думав. Ой, як выйде за вороты, дак ён мене й асуджае, а як выйде у светліцу, ён мене разважае: па совесці, мая міла, разойдімася с тобой (3 нар. песні). Чаплім. РАЗВАРСА'ЦЬ зак. Разабраць, раскідаць. Буў парахлявы хундамент, дак якся деці его разварсалі дай уцеклі. Дзяражычы. РАЗВША'ЦЬ незак. Абясшкоджваць прымхі. Ена раздеецца i бежыць: І на лесі заўе, а то у нас на жыці заўе, а баба наша умела развіваць етые завіткі. Ручаёўка. РАЗВУЧЫ'ЦЦА зак. 1. Развучыцца. Я ужэ саўсім развучылася пісаць i чытаць, нічога не бачу. Казярогі. 2. Навучыцца. Я сама па сабе развучылася грамаці, ніводнага класа не кончыла. Бывалькі. РАЗГАВОФ м. 1. Размова. Уб еде да аб той адежы І разговору не нада весці. Дзяражычы. 2. Гаворка. Ета ены хапаюць наш разговор. Крупейкі. У усякум селе свой разговор. Ручаёўка. Разговор наш нікуды не подходіць: ні к каню, ні к плоту. Чаплін. РАЗГАВО'РЫСТЫ прым. Гаваркі. Коля, Коля, колісты, екі ты разговдрысты, калі б Коля не радня, палюбіла б я цебя (Прыпеўка). Вулкан. РАЗГРЭ'БШЫ мн. Заканчэнне вяселля. У сыботу гулялі, у неделю гулялі, а у панеделак — разгрэбіны, Ручаёўка. РАЗДЗЯВА'ЦЦА незак. Распранацца. Раздевайцесь зоз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разарэнне, разбалавацца, разбарсацца, разбезўлелі, разбйлуецца, разбязулець, разварсаць, развшаць, разгаворысты, разгрэбшы, раздзявацца
2 👁
 ◀  / 433  ▶