Старонка 294
◀ / 433 ▶
ПУЛЯНЯ н. Кураня. Сорокі у Цяснох усіх пуленят пакралі. Дзяражычы. Екоесь оцетае пуленя негодное: ні есць, ні п'е, дак, мабуць, скора здохне. Ручаёўка. У мене столькі пуленят навелось, шчо я не знаю, што і рабіць з імі. Тые ж пуленята начорта ены. Чаплін. ПУНТ м. Пункт. На молочным пунці цоды узела. Ручаёўка. ПУНЬКА ж. Пуня. Тачкі маленькіе у пуньцы падelaюць дай молоцяць. Дзяражычы. Хадіце у пуньку, я у ёй арэлю зделала. Карпаўка. У тые пунькі коні стаўлелі, у адной пуньцы буў каменны пол. Крупейкі. ПУПАЛКА ж. Маленькі агурок, ад якога адпала кветка. Ены ж етые гуркі пупалкамі паелі. Ета ж деці. Цясны. ПУСТА ж. Нежылое памяшканне, пустата. Там пуста і ваніць, мо і сегонні не тапіла печы. Дзяражычы. ПУСТАЛЬГА ж. Пусты, бязглузды чалавек. Матка его пустальга. Дзяражычы. ПУСТАШ ж. Пустка, незасеянае поле. Трохі далі землі, а трохі де захвацілі на пусташы. Дзяражычы. У етым гаду усю пусташ пазасеелі. Бывалькі. ПУСТОЕ у знач. наз. Дрэннае ў паводзінах. Слухалі свекрухі, скажа «Не іді» — і не йдеш; ена не хацела, шчоб ішлі у пустое. Дзяражычы. ПУСТЫ прым. Пусты, парожні. Пустые яшчыкі с пустымі пляшкамі. Дзяражычы.//Нішчымны. Повен двор свіней було калісь — девяцера, а боршч пусты, а цепер адно держыць і болей сала едяць. Бывалькі. Суп без сала значыць пусты суп. Ручаёўка.//Нятлусты. Летам па траве болей малака, дак яно пустое, а цепер жырней. Дзяражычы. Молочная корова е і пустая. У нас була корова, дак усего два с палавінай проценты жырнасці. Казярогі. 2. Неўрадлівы. Пустое поле, пустая земля у нас. Калі б жа не пустая, дак мо роділа б шчо. Дзяражычы. 3. Нядобраякасны. Пустым насеннем пасеяш — пустое і буде. Казярогі. Калі не вузраюць гуркі, то насенне зелёнае, пустое. Ручаёўка. Радіска пераседіць паложанае урэм'я — пустою становіцца. Цясны. 4. перан. Галодны. Еты дед назаўтрага папаблеваў, бо ён жа пусты дед. Дзяражычы. 5. перан. Легкадумны, беззмястоўны. Прохаравіч самастаяцельны чалавек, а гэты пусты, слухаць нема чого. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 433 ▶