ПРЫЦІ: не даждаў ён прыці. Нядобрае пажаданне ў адрас таго, каго чакаюць і губляюць надзею дачакацца. Не даждаў ён прыці, штоб я усю ноч его ждала. Бывалькі.
ПРЫЦЫБУЛІЦЬ зак. груб. Выцяць. Прыцыбуліў ёй бацька палкаю па рэбрах. Дзяражычы.
ПРЫЦЯЖКА ж. Клямка. Дверы прыцяжкай закрываюць ці клямкай. Каму кажаш клямка, дак ены не знаюць, а от прыцяжка, дак знаюць. Ручаёўка.
ПРЫЧАДЗЕЦЬ зак. Учадзець. Трохі прычадела, я грубы не зачыняла, а з печы дух пошоў. Дзяражычы.
ПРЫЧОЛАК м. Закот (з саломы, дошак, шыферу). З соломы спускаецца прычолак. Бывалькі. Прычолак — крыша на вуліцу. Казярогі.
ПРЫЧТА ж. Прытча, дзіва. Я скажу табе такую прычту, ты паслухай. Бывалькі.
ПРЫЧХАЦЬ зак. Ледзь прыйсці. Прычхалі мы толькі вечарам у Радуль. Ручаёўка.
ПРЫЧЫНА ж. Прычына. Выдумаюць прычыну і не возьмуць замуж. Дзяражычы. Няшчасце, бяда. Ці чуў тую прычыну? Галькіна Маня ногу пакалечыла. Первамайск. Падучая хвароба. Што б цебе прычына папам'яла. Бывалькі. Шоб цебе прычына паймала. Дзяражычы//Пажаданне нядобрага. Такога снегу, нехай его прычына возьме, вельмі ж багата. Дзяражычы. Нехай цебе прычына пачуе. Чаплін.
ПРЫЧЫНЯТЫ дзеепрым. Зачынены. Булі сенцы чуць прычынеты, дак сабака і вуцег коўбік. Дзяражычы.
ПРЫЧЫРКВАЦЦА незак. Дакранацца. Вон баба пайшла і к земле не прычыркваецца. Дзяражычы.
ПРЫШТОПАЦЬ зак. Зацыраваць. Трэба сесць вечарам да прыштопаці. Дзяражычы. Учора усе свае рыззе прыштопала. Бывалькі.
ПРЭГЦЬ незак. Смажыць. А на чым ты кордоплі будеш прэгць? Ручаёўка.
ПРЭДКІ мн. Продкі. А девачкі, я пра сваіх прэдкаў ужэ нічога і не ведаю. Ручаёўка.
ПРЭЖАНКА ж. Смажаная бульба. Чыя то прэжанка стаіць? Хто ее прынес? Первамайск. Прэжанка са свежым м'ясам вельмі смачная. Пярэдзелка.
ПРЭЙДА ж. Прайдзісвет. І што за хлопец расце, прэйда екаясь. Пярэдзелка.
ПРЭНДАВАЦЬ незак. Паважаць. Ета моладь ніко
84 👁