АДРУЖЫЦЦА зак. Ажаніцца. Ён туды паехаў і адружыўся, нехай жыве добра. Дзяражычы.
АДРЭЗАЦЬ зак. Адрэзаць. Кусок сала атрэж Сашыным дзецям. Дзяражычы 2. перан. Аддзяліць частку зямельнага ўчастка. Кортоплі тут толькі, а то гуляе земля — атрэзалі. Ручаёўка. Зарабіў тую нудячку, а брыгадір атрэжа. Бывалькі. ∆Адрэзаць вуха. Пакараць За такіе штукі трэба чарапком вуха атрэзаць. Дзяражычы.
АДСАДЗІЦЬ : адсадзіць печкі. Моцна пабіць. Ён ему адсадіў печкі, усё лета прахварэў. Дзяражычы.
АДСЕДЗЬ прысл. Адсюль, з гэтага месца. А ну, адседь кінь, пабачым, ці дакінеш да серэдіны. Ручаёўка.
АДСЕКЦІ зак. 1. Адсячы. Трэба атсекці дроў, німа ні палкі. Дзяражычы. 2. Адняць. Ногу атсеклі ему у больніцы, згніла нага. Первамайск. 3. Знішчыць. Трутняў атсеклі пчолы. Дзяражычы.
АДСЕЧАК м. Адсечаны кавалак дрэва. Там узяў атсечак, дак і грубу можна натапіць. Дзяражычы.
АДСТРАЧУВАЦЦА незак. Адтэрміноўвацца. Армія атстрачуецца да заканчэння вучобы. Первамайск.
АДСТРОІЦЬ зак. Адбудаваць. Хорошы хозяін: такіе хоромы сабе атстроіў. Ручаёўка.
АДСЫПАЦЦА зак. Памерці. Тады столькі атсыпалася децей. Дзяражычы. Хваліць богу, мошкі ужэ атсыпаліся. Чаплін. ∆ Рукі адсыпаюцца. Пра вялікі мароз. Такі маразяка — рукі атсыпаюцца. Дзяражычы.
АДСЮЛЯ прысл. Адсюль. Ёна паехала адсюля ужэ васімнаццаць годоў. Карпаўка. Аттуля дераўяны, атсюля каменны. Чаплін.
АДТАПІЦЬ зак. Адтапіць, стварожыць. Аттапіць молоко трэба. Бывалькі. Пастаў у печ гладышкі, аттопім да заўтра і спеком конікаў. Пярэдзелка.
АДТАПІЦЬ зак. Вымакнуць (пра пасевы). У нас на хлеб туга: немножка пасеяў і то аттапіла, земля наша не даказуе. Первамайск.
АДТАРАБАНІЦЬ зак. 1. перан. Адвезці. Івана аттарабанілі додому, бо ён як п'яны, дак зразу пачынае біцца. Ручаёўка. 2. Нагаварыць без толку. Аттарабаніла. Цэлы час стаяла з бабамі. Бывалькі.
АДТАРАЧЫЦЬ зак. Аднесці. Пайду пісьмо аттарачу на пошту. Дзяражычы.
АДТАТУРАНЫ, АДТАТУРШЧАНЫ дзеепрым. Адтапыраны. Бач, якіе аттатураные вусы у его, саўсім не
77 👁