ПРЫДЖГА'ЦЬ зак. Прыйсці хутка, прыбегчы. Не паспелі мы павернуцца, як ены прыджгалі з лесу. Дзяражычы. ПРЫДО'БСТВА н. Зручнасць, выгада. Чаму ж не жыць: усе прыдобства зараз. Ручаёўка. ПРЫДО'ХНУЦЦА зак. Прытухнуць. Прыдохнулася м'яса, трэба скарэй расходуваць, заванела. Дзяражычы. Вот закрыла банку, дак ена i прыдохнецца. Бывалькі. ПРЬІДУМО'УВАЦЬ незак. Прыдумваць. Люді живые, дак прыдумбуваюць што-небудь, да зубкамі, да смешкамі. Дзяражычы. ПРЫДУ'ХА ж. Незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба. Нема часу, у лузе прыдуха, трэда скарэй бегці лавіць рыбу. Казярогі. Летась була прыдуха, дак столькі рыбы нацегалі. Пярэдзелка. ПРЫДУШКА'ЦЬ зак. Захутаць усяго. Я цебе так прыдушкаю, як ты свогб дзіцяці— не павернісся. Дзяражычы. ПРЫЁМ м. Прыстанішча, прыстанак. То мая родная маці прылецела ік приёму сына выручаці.— Вы пусціце мойгб сына з приёма додому (3 нар. песні). Чаплін. ПРЫЁМНЬІ прым. 1. Ветлівы. У мене вучыцель на квацеры да такі просты, прыёмны. Дзяражычы. 2. Удзячны. Ета Прося приёмная такая, ена ж вас хоча бачыць, вы ж ее так прывецілі у Гомлі. Дзяражычы. ПРЫЖАНУ'ЦЬ зак. Прыгнаць. Не зверэдісся ты, як прыжоніш корову. Ручаёўка. ПРЫЖУРЬГЦЦА зак. Зажурыцца, засмуціцца. Ты ж маладая, а я старая, да не здолею, да прыжурылась па етых хлопцах, да хазяін умер i дачка памерла. Дзяражычы. ПРЫЖУРЬГЦЬ зак. Прымусіць засумаваць. То так ее прыжурыла дачка. Бывалькі. ПРЫЖУ'ЧЫЦЬ зак. Пакараць. Паймалі хлопца у яблаках — i прыжучылі. Пярэдзелка. ПРЫЗАБЬГЦЬ зак. Пазабываць. 3 чужой поговор и т — усе призабудет (3 нар. песні). Ручаёўка. ПРЬІ'ЗАУ м. Прызыў (у армію). Брат ажаніўся да прызаву. Бывалькі. ПРЬГЗВА ж. Прызба. Нада прызвы паабкідаць канава, а то за лета паабсорувалі. Ручаёўка. ПРЫЗВА'ЦЬ зак. Выклікаць, запатрабаваць да сябе
Дадатковыя словы
додбму, мяса, прыдббства, прыдбхнецца, прыдбхнулася, прыджгаць, прыдохнуцца, прыдумбўваюць, прыдушкаць, прыдўха, прыжануць, прыжбніш, прыжучыць, прыжўчылі, прызваць, прьідумоуваць, прьізау
2 👁