Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ГІРАХАРАШЭ' прысл. Вельмі добра. Пеюць прахарашэ, так бы век i слухаў. Бывалькі. ПРАХЛА'ДНЕЙ прысл. Халаднавата. Адчыні вакно, хоць прахладней буде. Дзяражычы. ПРАХУ'ТКА прысл. Вельмі хутка. Калі ж ему усе некалі i некалі, a калі забежыць, дак так прахутка хватаіцца. Дзяражычы. ПРАЦЕТЦІСЯ зак. 1. Працягнуцца, прадоўжыцца. Ета неделя мне так працёглася, чуць даждалася выхаднога. Ручаёўка. 2. перан. Правучыцца як-небудзь. ён ото десяць класау працёгся кой-як, а цепер ніде не вучыцца. Ручаёўка. ПРАЦІВАГА'ЗІЯ ж. Імунітэт. У етых старых парасят працівагазія паеўляецца, дак ены не хварэюць. Дзяражычы. ПРАЦГУНА прысл. Агідна, брыдка. Аж мороз па кожы сыпле, так праціўна абіраць жукоў. Ручаёўка. ГІРАЧ м. Пранік. У нас кажуць i прач, i пранік. Kaзярогі. ПРАЧУХА'НЕЦ: усыпаць прачуханца. Пабіць крэпка. Ой, усыпала мне матка добрага прачуханца. Дзяражычы. ПРАЧЫ'НЕТЫ дзеепрым. Адчынены. Сенцы прачынетые, дверы прачынетые хатніе, усе куры у хату убеглі. Бывалькі. ПРАШКВА'ПЩЦА зак. Прапусціць, упусціць. Хоць де i прашквапіцца, дак усероуна потым нацягне свае. Дзяражычы. Прашквапілась я, можна було такіе моткі купіць. Крупейкі. ПРАШТУ'КЛІВЫ прым. Жартаўлівы, здольны на выдумкі. Матка ее була праштуклівая, смешная да npaразумная. Ручаёўка. ПРАЯ'СЛІВЫ прым. Абжорлівы. Буў хлопец, не усе дома у галаве, да сільна праяслівы, усе паедаў. Пярэдзелка. ПРОБ м. Проба. 3 пшэнічнай мукі на проб спеклі блінчыкаў, хорошая мука. Ручаёўка. ПРО'ДАЦЦА незак. Прадавацца. У нашым магазіне продалісь багата плашчоў. Дзяражычы. У Чапліне продаюцца такіе смашные яблакі, трэба було купіць пуды два. Пярэдзелка. ПРО'ДАЦЬ незак. Прадаваць. Мы не продаем, не купляем, а так i жывом. Дзяражычы. У етага тры вуллі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прачуханец, прашквапщца, праштуклівы, праштўклівая, продацца, продаць
2 👁
 ◀  / 433  ▶