ток — жаўтаеаценькі з белым берагам., ён шэрсцяны тожа. Дзяражычы. ПЕ'ТАВАЦЦА незак. Жыць у нястачы. Ох, i пётавалісь мы пры немцах: ні надець нечага, ні абуць. Ручаёўка. ПЕ'УНЕ мадальн. слова. Напэўна, мабыць. Хаді сюды баржэй, пёўне, бацька умірае. Ручаёўка. ПЕ'ЦЬМІНА ж. Пляма. Сорочка уся з пёцмінамі, не адмыеш. Казярогі. Ох, екая пёцьміна, абадрала руку. Дзяражычы. Памянш. пецьмінка, пецьміначка. Пёцьмінкі на децях такіе красные. Дзяражычы. У мае Валі чысценечкая морда, хоць бы де пёцьміначка була. Дзяражычы. ПЕЦЯРНЯ' ж. Пяцёра. Пецерню кінуў, а другую узяў. Ручаёўка. ПЕЦЯРЬІ'К м. Пяць пудоў. Добра гора на лаўку класць, як пецерык хлеба стаіць. Можа за целёнка узяў екі пецерык, дак буде жыць. Дзяражычы. ПЕ'ЧАК м. Фундамент (печы). Трэба было пёчак мацнейшым делаць. Ручаёўка. ПЕЧУРЫ'ЧКА ж. Ластаўка берагавая. А то чые норкі? — Печурычак. Пярэдзелка. Ле школы бераг eiсокі, дак печурычкі столькі гнёздаў наделалі. Чаплін. ПЕ'ЧЧАЙКА н. Печ. Пад пёччайкам на ламаччайку белые куры седяць (Загадка). Вулкан. ГІЕ'ЧЫВА н. Выпечка хлеба за адзін раз. Уце пеком ужэ трэйцее пёчыва хлеба. Дзяражычы. ПЕ'ШКАМ прысл. Пехатой. Я пёшкам к ім хаділа —сем верст туды І назад. Дзяражычы. Пры немцах му толькі пешкам усюды хаділі, ніякіх машын не було, толькі немецкіе. Ручаёўка. ПІВА'К м. П'яніца. Любіла я мужа півака: ён дела не робіць да ўсё n'e (3 нар. песні). Карпаўка. ПІК м. Смала, вар. Пік — смалены раствор нападобіе асфальта, не паддаецца жары. Пярэдзелка. К'аб жа ты пікам дежку заліла. Дзяражычы. ПГКА ж. Смала вараная. Нада смолою, пікаю, залепіць дежку.— Де ж тая піка? Трэба шукаць, на страіцельстве буде піка. Дзяражычы. ПГЛЬНЕНЕЧКА прысл. Уважліва. Любіць музыку, так пільненечка гледіць, як пальцам хто водіць. Дзяражычы. ПІР: ні ў nip, ні ў мір. Нікуды не варты. Папрасіла
Дадатковыя словы
гіечыва, каб, петавацца, пеуне, пецярьік, печак, печурычка, печчайка, пяніца
2 👁